Захоўваць патрабаванні па вытворчасці кармавых дабавак

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Камітэтам дзяржаўнага кантролю за мінулы перыяд 2016 года праведзены праверкі некалькіх камерцыйных аб’ектаў гаспадарання, якія займаюцца вытворчасцю і рэалізацыяй кармавых дабавак.

Як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, даныя камерцыйныя структуры ажыццяўлялі сваю дзейнасць у парушэнне патрабаванняў дзеючых тэхнічных нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць абарачэнне указанай прадукцыі на рынку Рэспублікі Беларусь.

Так, асноўным нарматыўным дакументам, які утрымлівае патрабаванні да арганізацыі вытворчасці кармавых дабавак, а таксама наступнай іх рэалізацыі і прымянення з’яўляецца тэхнічны рэгламент  Рэспублікі Беларусь пасля дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Варта адзначыць, што дзяржаўная рэгістрацыя – гэта працэс, у ходзе якога спецыялістамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы ажыццяўляецца ўсебаковае вывучэнне адпаведнасці заяўленай прадукцыі, працэсаў яе вытворчасці, захоўвання, перавозкі, рэалізацыі і наступнага выкарыстання тэхнічным патрабаванням, якія прадугледжваюць адсутнасць рызыкі прычынення шкоды здароўю жывёлы. Каб забяспечыць выпуск паўнацэнных і бяспечных у ветэрынарных адносінах харчовых прадуктаў жывёльнага паходжання. Так устаноўлена, што адным з прадпрыемстваў Бярэзінскага раёна ў парушэнне ўстаноўленых  патрабаванняў Тэхнічнага рэгламента працяглы перыяд ажыццяўлялася рэалізацыя сельскагаспадарчым арганізацыям вобласці, што займаюцца вытворчасцю малака і мяса, кармавых дабавак, якія не былі зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.  Больш таго, на даную прадукцыю навогул адсутнічалі якія-небудзь дакументы, што пацвярджалі б яе адпаведнасць патрабаванням бяспекі.

Неабходна адзначыць, што выкарыстанне сельскагаспадарчымі арганізацыямі кармавых дабавак, бяспечнасць якіх не пацверджана, можа выклікаць пэўную рызыку прычынення шкоды жывёле, што ў далейшым можа адбіцца на якасці атрыманай ад яе прадукцыі. Таму сельгасвытворцы, набываючы падобныя тавары, абавязаны пераканацца ў наяўнасці адпаведных дакументаў непасрэдна ў пастаўшчыкоў. Удакладнім, на сайце Мінсельгасхарчу ў адкрытым доступе размешчаны  рэестр кармавых дабавак, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь.

Камітэт папярэджвае, што ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністратыўных парушэннях Рэспублікі Беларусь рэалізацыя падобнай прадукцыі без пацверджання яе адпаведнасці абавязковым патрабаванням Тэхнічнага рэгламента выклікае накладанне штрафных санкцый у памеры да 100 працэнтаў яе кошту.

Па ўсіх выяўленых у ходзе праверак  фактах парушэнняў  у адносінах вінаватых будуць прыняты прадугледжаныя заканадаўствам меры рэагавання.

Упраўленне кантролю

за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага

комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *