Сустрэчы

Культура Нумары Соцыум Таленты Стаўбцоўшчыны

У дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшло вельмі цікавае і «смачнае» мерапрыемства. З самага ранку па залах бруіўся апетытны пах печыва. Ва ўтульнай гасцёўні на засланых рушнікамі сталах  былі выстаўлены на суд прысутных прыгожыя тарты, пірагі, пончыкі, пірожаныя. Чаго тут толькі не было!

А сабраліся члены грамадскага аб’яднання «Шматдзетная сям’я» для правядзення кулінарнага конкурсу «Красна хата пірагамі». Шматдзетныя матулі прадставілі на суд журы свае прысмакі.

Усе прысутныя частаваліся, абмяркоўвалі стравы за кубачкам араматнай гарбаты, цікавіліся рэцэптамі. За тыя прысмакі, якія найбольш спадабаліся, з задавальненнем аддавалі свае галасы. Ацэньваўся і знешні выгляд, і смак, і прастата выканання. Немалаважным крытэрыем ацэнкі была эканамічнасць і таннасць.

Па абсалютнай большасці галасоў перамогу атрымалі конкурсныя вырабы Алены Філіповіч, якая прадставіла на суд прысутных аж тры віды печыва. Усе яны адзначаліся прастатой выканання і адметным смакам. Прысутныя былі  проста зачараваны сапраўдным цудам – ружамі з цукру, якія зрабіла разам са сваімі дзецьмі Таццяна Лапіна. Нават не верылася, што такую прыгажосць можна есці. Кожная гаспадыня знайшла для сябе шмат цікавых рэцэптаў, якімі можна парадаваць сваіх дзяцей і здзівіць гасцей.

Музычны падарунак для ўдзельнікаў свята зрабілі маленькія артысты – дзяўчаты, якія наведваюць танцавальную студыю Дома творчасці дзяцей і падлеткаў. Рытмы музыкі ледзьве не заставілі пусціцца ў танцы ўсіх прысутных.

А потым маленькіх і дарослых чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. На чароўныя пахі пірагоў завітаў незвычайны госць – усім вядомая Сімка з любімага дзецьмі і дарослымі забаўляльна-пазнавальнага мультфільма пра Фіксікаў. Разам з дзецьмі яны наладзілі танцавальныя спаборніцтвы, паказвалі фокусы, малявалі чароўнымі краскамі, адгадвалі загадкі. Усім было вельмі весела.

Пасля ўсе матулі, якія прынялі ўдзел у конкурсе, атрымалі падарункі ад спонсара, якім стала грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» і яе старшыня Ж. М. Лысая. Жанчыны былі ўдзячныя за зручныя падносы, на якіх вельмі прыемна частаваць гасцей сваімі пірагамі. Алена Філіповіч, як пераможца, атрымала вялікі чайнік, з якога зможа пачаставаць гарбатай і сваіх пяцярых дзетак, і гасцей.

Свята скончылася, але смак яго надоўга застанецца ва ўспамінах прысутных на ім.

Алена АСАЁНАК,

старшыня праўлення Стаўбцоўскай раённай

арганізацыі грамадскага аб’яднання «Шматдзетная сям’я»

З ПРЭЗЕНТАЦЫЯЙКНІГ ЗЕМЛЯКОЎ

Сталічнае выдавецтва «Чатыры чвэрці»  і  цэнтральная раённая бібліятэка сталі арганізатарамі літаратурных сустрэч у навучальных установах і бібліятэках раёна.

Нагодай для такога мерапрыемства стала прэзентацыя новых кніг, выпушчаных гэтым выдавецтвам, аўтарамі якіх з’яўляюцца беларускія пісьменнікі, родам са Стаўбцоўчышчыны.

Разам з дырэктарам выдавецтва Юліянай Анцук на сустрэчу прыехалі Мікола Маляўка, Казімір Камейша, Алесь Камароўскі, Яўген Хвалей, Барыс Мароз.

Гасцей прыветна прынялі ў гімназіі № 1. Педагогі і вучні маглі паслухаць пісьменнікаў, даведацца аб дзейнасці выдавецтва, пазнаёміцца з новымі выданнямі. Юліяна Анцук зрабіла падарунак раённай біблітэцы і гімназіі – бібліятэчку кніг, выдадзеных выдавецтвам «Чатыры чвэрці».

Такі ж шанцунак  мелі Шашкоўская сярэдняя школа і сельская мясцовая бібліятэка. У Шашкоўскай бібліятэцы госці пазнаёміліся з дзейнасцю літаратурнага аб’яднання, якое вядзе мясцовая паэтэса, бібліятэкар Лідзія Светагор. Для юных паэтаў сустрэча з вядомымі беларускімі пісьменнікамі была сапраўдным святам.  Хто іх так зразумее, падтрымае, ацэніць, натхніць, як не людзі пяра?

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *