Кубак спартакіяды

Нумары Соцыум Спорт

image_pdfimage_print

Каманда Стаўбцоўскага лясгаса – першая ў легкаатлетычным кросе сярод калегаў Мінскай вобласці.

Па традыцыі, гэтай парой праходзіць летняя спартакіяда работнікаў лясгасаў Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, на якой іх выпрабоўваюць не толькі ў легкаатлетычным кросе, а і ў гіравым спорце, мініфутболе, настольным тэнісе, плаванні. Сёлета спаборніцтвы праходзілі на базе Сенніцкага спартыўнага цэнтра.

Сярод тых, хто адзначыўся ў кросе і забяспечыў лясгасу кубак спартакіяды, – майстар лесу Апечкаўскага лясніцтва Вячаслаў Біруля, бухгалтар лясгаса Алена Супрун, майстар лесу Налібацкага лясніцтва Аляксей Шуцько і інжынер аховы працы лясгаса Вольга Макоўская. За высокія асабістыя паказчыкі ў сваёй узроставай групе Вячаслаў Біруля і Алена Супрун узнагароджаны граматамі. Адзначаны вальшчык лесу лесапункта Ігар Калінін, які заняў другое месца сярод мужчын у настольным тэнісе.

– Наша каманда ўпэўнена ўваходзіць у дзясятку лепшых (восьмае месца сярод 20 каманд, прадстаўленых на спартакіядзе), – адзначае намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. – Сваіх лепшых спартсменаў будзем заахвочваць і ў лясгасе.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *