Урачыстасці

Нумары Раённыя навіны Соцыум

image_pdfimage_print

ЭЛІТА ЭНЕРГЕТЫКАЎ

На мінулым тыдні на сцэне раённага Цэнтра культуры прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў на званне «Лепшы па прафесіі» сярод брыгад па рамонце і абслугоўванні  электраабсталявання падстанцый 110 кВ і вышэй, прысвечаных 85-годдзю беларускай энергасістэмы. 

Усе каманды выступалі на высокім ўзроўні, роўна, таму да апошняга дня спаборніцтваў заставалася інтрыга, хто стане пераможцам.

Пераможцам сярод прафесіяналаў энергетычнай галіны Беларусі названа каманда Стаўбцоўскіх электрасетак. Менавіта яна пасля атрымання ганаровага тытула мацнейшага будзе прадстаўляць энергетыкаў Беларусі на міжнародных спаборніцтвах, якія ў верасні пройдуць у Рэспубліцы Казахстан.

– Патэнцыял у каманды моцны, яна дастойна прадставіць нашу краіну, – выказаўся пра каманду стаўбцоўскіх энергетыкаў старшыня арганізацыйнага камітэта спаборніцтваў, першы намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Аляксандр Сівак.

Каманда-пераможца ўзнагароджана дыпломам аб’яднання. Дыпломы і прэміі ў памеры 50 базавых велічынь уручаны майстру Аляксандру Жыбулю, электраслесарам Івану Шыдлоўскаму, Віталю Кажамяку, Сяргею Турко і Сяргею Блажко. Ганаровай граматай ДВА «Белэнерга» і такой жа прэміяй адзначаны кіраўнік каманды – намеснік дырэктара па рабоце з персаналам і ідэалогіі Віктар Крупа.  

Другое месца заваявала каманда РУП «Брэстэнерга» (Брэсцкія электрасеткі), трэцяе месца –  у каманды РУП «Гомельэнерга» (Жлобінскія электрасеткі). Спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў спаборніцтваў падрыхтавалі Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюзаў работнікаў энергетыкі, электратэхнічнай і паліўнай прамысловасці, група кампаній «Востоксервис», кампанія «Лакс». 

На сцэне – сімвалічная застаўка, экран рэспубліканскіх спаборніцтваў, на якім красамоўна адлюстроўваліся вынікі паэтапнага выступлення кожнай з каманд, мільгалі кадры з вучэбна-трэніровачнага палігону.

Была выказана ўдзячнасць дырэкцыі Стаўбцоўскіх электрасетак – за стварэнне ўдзельнікам спаборніцтваў усіх неабходных ўмоў, членам судзейскай калегіі  – за сумленнае і бескампраміснае судзейства (ад каманд не паступіла ніводнай апеляцыі) і, безумоўна, самім камандам – за іх нялёгкую працу, за тое, што вытрымалі напружанне і нагрузку спаборніцтва.

На пытанне, ці назіраецца сярод энергетыкаў рост прафесіяналізму, суддзі ў адзін голас адказалі: «Так!». І, каб не спыняцца на дасягнутым, а развівацца, рухацца наперад,  было прынята рашэнне: з наступнага года прымяняць на этапах спаборніцтваў «Лепшы па прафесіі» не толькі масавае, а і новае, самае сучаснае абсталяванне, вопыт работы на якім каманды затым будуць распаўсюджваць у сваіх працоўных калектывах.

Цёпла віталі энергетыкаў самадзейныя калектывы беларускай энергасістэмы.

Без сумнення, Стоўбцы на час правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў сталі сталіцай энергетыкаў Беларусі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 

НА ЗДЫМКУ: каманду-пераможцу вітае старшыня арганізацыйнага камітэта, першы намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Аляксандр Сівак

Фота аўтара

 

ДОБРАЕ РЭХА

Добрым падарункам медыцынскім работнікам раёна стала ўрачыстасць, падрыхтаваная для іх у раённым Цэнтры культуры з нагоды прафесійнага свята.

Словы ўдзячнасці за самаахвярную працу на іх дзённай і начной вахце адрасаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шэсцель. Віншавальныя прамовы прагучалі з вуснаў галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Глебка, галоўнага санітарнага ўрача Стаўбцоўскага раёна Ігара Кунцэвіча, загадчыцы цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Людмілы Макоўскай.

Лепшыя медыцынскія работнікі былі ўзнагароджаны граматамі сваіх медыцынскіх устаноў, а таксама адзначаны ўзнагародамі Мінаблвыканкама і райвыканкама.

Граматы галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама ўручаны загадчыцы педыятрычнага аддзялення райбальніцы Святлане Пархоменка, урачу-гігіеністу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Рык. Падзяку старшыні Мінаблвыканкама ўдастоены былі атрымаць галоўны санітарны ўрач Ігар Кунцэвіч, урач-нарколаг раённай паліклінікі Сяргей Карэлін, загадчыца Слабадскога ФАПа Святлана Клімовіч. Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі загадчыца аптэкі № 130 а. г. Дзераўное Валянціна Філіповіч, акушэрка гінекалагічнага аддзялення райбальніцы Галіна Кожыч, загадчыца Вішнявецкай амбулаторыі Наталля Пучко, памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Пархімовіч.

Прысутныя маглі расслабіцца ў святочнай зале і паглядзець выдатную канцэртную праграму.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *