Свечка памяці

Дзякуй, салдат! Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Праваслаўная Царква па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў сувязі з 75-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны ініцыіравала міжнародную акцыю «Свечка памяці 22 чэрвеня на маім акне» ў ноч з 21 па 22 чэрвеня.

Свечкі на вокнах дамоў запальваюцца ў памяць аб загінулых у цяжкія гады вайны суайчынніках. Гэтая сімвалічная акцыя заклікана садзейнічаць духоўнаму збліжэнню і кансалідацыі сучаснага грамадства ў памяць аб самаахвярным подзвігу папярэдніх пакаленняў.

Запальваючы свечкі ў гэтую ноч, у сем’ях малітоўна успомнілі аб родных і блізкіх, якія змагаліся з фашызмам на франтах і ў тыле, дасталі іх партрэты. Гэты момант мае вялікае выхаваўчае значэнне для маладога пакалення.

Царква заклікае зрабіць гэтую акцыю штогадовай традыцыяй, што ніколі не дазволіць забыць святой ахвяры нашага народа, які стаў сцяною на абарону нашай Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Запалім сваю свечку Памяці!

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *