Каля прызавой прыступкі

Нумары Раённыя навіны Спорт

image_pdfimage_print

Матч першынства Беларусі па футболе ў другой лізе, які каманда «Нёман-Агра» правяла ў Жыткавічах, закончыўся пераканаўчай перамогай нашых футбалістаў – 6:1.

Лік сведчыць, што практычна гульня вялася, спартыўным тэрмінам кажучы, у адны вароты. Ужо на другой хвіліне сустрэчы Сяргей Маліноўскі адкрывае лік. На дзявятай хвіліне Аляксандр Паляшчук падвойвае рахунак. Трапны ўдар удаецца і гаспадарам поля, але Ягор Дзмітрачкоў на зыходзе першага тайма забівае трэці гол. Пасля перапынку вызначыліся выніковымі ўдарамі зноў жа Сяргей Маліноўскі і Ілья Цюніс. І яшчэ адзін гол на карысць стаўбчан гаспадары забілі ў свае вароты.

Вынік выдатны, але супакойвацца не варта. Усё ж гэтая каманда з Гомельшчыны – аўтсайдар першынства, прайграла ўсе праведзеныя сустрэчы. Наперадзе яшчэ ўпартыя, важныя паядынкі.

Пакуль жа балельшчыкам нашай каманды прыемна адчуваць, што «Нёман-Агра» займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, на рахунку каманды 10 ачкоў. Па 13 ачкоў у пінскай «Хвалі» і ФК «Асіповічы», 11 – у ФК «Клецк». Зразумелая цяпер мэта: дасягнуць прызавой прыступкі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *