Лета моладзі

Адукацыя Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

24-06-16-17

МЭТАВЫ ДАГАВОР – ГАРАНТЫЯ СТАЦЬ СТУДЭНТАМ

Гэтыя тыдні для сёлетніх выпускнікоў агульнаадукацыйных школ сталі даволі сур’ёзным выпрабаваннем. Юнакі і дзяўчаты, хто жадае вучыцца далей і атрымліваць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, прымаюць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні. Кожны з іх стаіць на парозе дарослага жыцця і вольны выбіраць свой жыццёвы шлях. А вось якім ён будзе ў далейшым – залежыць ад правільнасці і абдуманасці выбару прафесіі.

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама прапануе абітурыентам паступаць вучыцца ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы.

– Сёлета абітурыентам, якія выбралі такія спецыяльнасці, як ветэрынарны ўрач, заатэхнік, аграном і інжынер паступіць вучыцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі будзе прасцей, чым ў мінулыя гады, – расказвае вядучы юрысконсульт райсельгасхарчу Святлана Капейчанка, – таму што праграма іх падтрымкі расшырана. Калі гаварыць канкрэтна, то для тых, хто паступае на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зніжаны прахадныя балы ў асноўным наборы па ўсіх прадметах уступных іспытаў, і мінімальным балам па стобальнай шкале з’яўляецца адзнака 5 (пяць) балаў.

Выпускнікі школ таксама могуць заключыць мэтавыя дагаворы і атрымаць перавагу пры паступленні ва ўсе вядучыя сельскагаспадарчыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны: Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Гродненскі дзяржаўны аграрны універсітэт і Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны універсітэт.

– Святлана Юр’еўна, а хто мае права заключыць мэтавы дагавор і якую перавагу пры гэтым абітурыент будзе мець пры залічэнні ў вышэйшую навучальную ўстанову?

– Заключыць мэтавы дагавор можа выпускнік, як сельскай, так і гарадской устаноў адукацыі. Атрымаць мэтавае накіраванне на абучэнне могуць людзі з сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па пералічаных вышэй прафесіях.

Залічэнне тых, хто мае мэтавае накіраванне, будзе праводзіцца па асобным конкурсе. Да таго ж, таму, хто стане студэнтам, будзе выплачвацца, акрамя дзяржаўнай, яшчэ адна дадатковая стыпендыя ў тым жа памеры, што і асноўная. Студэнт-мэтавік забяспечваецца інтэрнатам на ўвесь перыяд навучання, а пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы будзе размеркаваны і працаўладкаваны ў адну з гаспадарак нашага раёна. Маладыя кадры на вёсцы забяспечваюцца жыллём, а на рабоце ім прадугледжаны даплаты.

Дарэчы, заключыць дагавор на мэтавую падрыхтоўку могуць і жадаючыя навучацца ў сярэдніх спецыяльных установах адукацыі аграрнага профілю, такіх як Смілавіцкі і Ільянскі дзяржаўныя аграрныя каледжы. Залічэнне ажыццяўляецца без уступных іспытаў, на падставе дакумента аб атрыманні сярэдняй або базавай адукацыі.

Жадаючыя заключыць мэтавы дагавор могуць звярнуцца ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама (вул. Ленінская, 45, кабінет № 212, тэл. 77-5-18).

Варта ўзгадаць, што летась упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання было заключана сямнаццаць мэтавых дагавораў. Сёлета ў сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна прыедуць на работу пяць выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія паступілі і вучыліся па мэтавых дагаворах.

– І апошняе пытанне. Якія прафесіі самыя запатрабаваныя ў гаспадарках раёна?

– Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нашага раёна маюць асабліва вострую патрэбу ў спецыялістах зааветэрынарнага профілю.

Гутарыла Надзея БАТАЛКА

 

ЯКІ ПРАЕКТ «ЛІДЗІРУЕ»?

У Заслаўі, на базе Вучэбнага цэнтра Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, прайшоў вучэбна-практычны збор маладзёжных атрадаў аховы правапарадку па ўзаемадзеянні з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці.

Стаўбцоўшчыну прадстаўлялі на ім трэнер-выкладчык дзіцячай юнацка-спартыўнай школы Дар’я Варывоцкая і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Супрацоўнікі МНС прадэманстравалі пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку, арганізавалі паказальныя выступленні па самавыратаванні і выратаванні пацярпелага з вучэбна-трэніровачнай вежы, пераадоленні паласы перашкодаў. На Хмялеўскіх сажалках пад кіраўніцтвам вадалазаў пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада былі паказаны прыёмы выратавання пацярпелых на водах.

Акрамя таго, моладзь не стаіць убаку і ад адукацыйных праектаў, як, напрыклад, праект «Крочым да лідарства», арганізаваны на базе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках праекта праведзена прававая асвета актыву БРСМ. Падчас заняткаў супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра пазнаёмілі з асаблівасцямі працоўнага заканадаўства, а таксама адказалі на ўзнікшыя пытанні ў рамках тэматыкі прававога спектру антынаркатычнай накіраванасці. Супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама быў наладжаны практычны трэнінг і заняткі-практыкум.

– У рамках гэтага адукацыйнага праекта прайшло пасяджэнне бюро абласнога камітэта БРСМ з узнагароджаннем актывістаў БРСМ Мінскай вобласці, – зазначыла Анастасія Калодзінская і паведаміла прыемную навіну: – Стаўбцоўскі раённы камітэт БРСМ заняў трэцяе месца ў конкурсе на лепшы тэрытарыяльны камітэт Мінскай вобласці 2015 года, за што ўзнагароджаны кубкам і каштоўным падарункам.

Пр

І ПЕДАГАГІЧНЫЯ, І СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫЯ

У чэрвені ў моладзі Стаўбцоўшчыны пачалося працоўнае лета. Як і летась, раённым камітэтам БРСМ прадугледжаны магчымасці для працаўладкавання тых, хто не жадае праводзіць свае школьныя або студэнцкія канікулы без справы, дома.

Завяршылася першая змена педагагічнага атрада ў ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна». Будучыя педагогі будуць працаваць у лагеры і далей, у кожную са змен. Такая традыцыя працягваецца з году ў год і дае магчымасць моладзі не толькі падзарабіць, а і атрымаць першыя прафесійныя навыкі, знайсці сабе сяброў сярод дзяцей. Дзеці, якія адпачываюць у «Нёмане», таксама задаволены, таму што з маладымі выхавацелямі з ліку членаў педагагічнага атрада іх яднае юнацкі запал, няўрымслівасць, прага да актыўнага жыцця.

У СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» цяпер шчыруюць дзяўчынкі і хлопчыкі, аб’яднаныя ў сельскагаспадарчы атрад. Самы запатрабаваны ў гэту пару від дзейнасці на палетках – догляд за пасевамі. Яны, у прыватнасці, задзейнічаны на праполцы буракоў. Хаця чэрвеньскае сонейка трымаецца высока ў зеніце і добра-такі прыпякае на аталезскіх палетках, аднак ніхто са сваёй «дыстанцыі» не сыходзіць, абавязкова завяршае цяпаць кожны радок да канца.

У гэтыя дні яшчэ адзін маладзёжны атрад накіраваўся на дапамогу Стаўбцоўскаму хлебапрыёмнаму прадпрыемству. Задача, пастаўленая перад членамі атрада, – уборка тэрыторыі, падрыхтоўка складоў да прыёмкі новага ўраджаю. На аб’ектах гэтага прадпрыемства патрабуюцца асаблівыя акуратнасць і стараннасць, каб збожжа, як сапраўднае багацце нашай краіны, захоўвалася годным чынам – у чысціні і парадку, з захаваннем усіх тэхналагічных нормаў.

– У раёне маладзёжныя атрады будуць працаваць увесь летні перыяд, – запэўнівае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

 

РАБОТАЮТ СТУДЕНЧЕСКИЕ ОТРЯДЫ

Порядок деятельности студенческих отрядов предусмотрен Указом Президента Республики Беларусь «Об организации деятельности студенческих отрядов на территории Республики Беларусь» от 16 апреля 2012 г. N 181 с дополнениями и изменениями (далее – Указ). Привлечение к выполнению работ в организации участников студенческих отрядов должно проводиться с соблюдением требований данного Указа.

Доводим до сведения, что в соответствии с Указом п. 1.16 принимающие организации освобождаются от уплаты обязательных страховых взносов на случай достижения пенсионного возраста, инвалидности и потери кормильца (пенсионное страхование) для работодателей в бюджет государственного внебюджетного фонда социальной защиты населения Республики Беларусь в части выплат, начисленных в пользу участников студенческих отрядов. Обязательные страховые взносы в обязательном порядке начисляются и уплачиваются в бюджет Фонда в размере 7%, в том числе на социальное страхование в размере 6% и 1% удержанный из заработной платы работника. В случаях, когда в период деятельности студенческого отряда, его участником будет предъявлен листок нетрудоспособности, он будет подлежать оплате в общеустановленном порядке.

Высвободившиеся средства перераспределяются принимающими организациями в соответствии с п.1.16 Указа.

Обращаем внимание, что принимающая сторона обязана заключить с участниками студенческих отрядов соответствующие трудовые или гражданско-правовые договоры в порядке, установленном законодательством Республики Беларусь, зарегистрировать участников студенческих отрядов, принять на работу и после завершения периода деятельности студенческого отряда уволить. Следует также проверить наличие у каждого вновь принятого работника свидетельства социального страхования, в случае необходимости предоставить в районный отдел Фонда форму ПУ-1 (анкета застрахованного лица). Списки участников студенческих отрядов необходимо в обязательном порядке предоставить в районный отдел Фонда после завершения трудового периода.

Одновременно напоминаем, что форма ПУ-2 (сведения о приеме и увольнении) предоставляется плательщиками в течение месяца после отчетного квартала.

В первом квартале 2017 года в соответствии с действующим законодательством организациям, принимающим студенческие отряды, необходимо будет предоставить форма ПУ-3 (исходная) с тарифом 7% (0 — на пенсионное страхование, 6% – социальное страхование, 1% – удержание из заработной платы работника).

  Столбцовский районный отдел

                Миноблуправления ФСЗН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *