У акруговай выбарчай камісіі

Нумары

image_pdfimage_print

1. Нагадваем, што акруговая  выбарчая камісія Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання знаходзіцца па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 45 (будынак райвыканкама).

У Стаўбцоўскую выбарчую акругу ўваходзяць Стаўбцоўскі, Нясвіжскі раёны з колькасцю выбаршчыкаў 61 749 чалавек.

 

2. 28 чэрвеня 2016 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 па выбарах дэпутата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якім былі выбраны старшыня, намеснік і сакратар камісіі.

Для прыёму выбаршчыкаў у акруговай камісіі арганізавана дзяжурства членаў камісіі – у буднія дні: з 10.00 да 19.00 (перапынак з 14.00 да 15.00), у суботу – з 10.00 да 14.00.

 

3. Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў паведамляе аб тым, што ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання з 13 чэрвеня па 16 верасня 2016 г. прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі, праводзіцца:

штодзённа  ў рабочыя дні – з 09.00 да 19.00;

у суботу – з 10.00 да 14.00

па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада), кабінет 173, тэл. (8-017) 222-68-79.

Уваход у Цэнтральную камісію ва ўказаны перыяд ажыццяўляецца праз кантрольна-прапускны пункт, размешчаны ў правым крыле будынка Дома Урада з боку пл. Незалежнасці побач з касцёлам св. Сымона і Алены.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *