Акцэнты

Нумары Пяты Усебеларускі народны сход Соцыум

image_pdfimage_print

З НАСТРОЕМНА СТВАРАЛЬНУЮ ПРАЦУ

Дэлегаты V Усебеларускага сходу ў сваіх калектывах абмяркоўваюць работу народнага форуму, дзеляцца ўражаннямі. Мы просім старшыню раённага Савета дэпутатаў Аркадзя Казякоўскага выказаць свае думкі ў адносінах да важнага дзяржаўнага форуму.

–       Усебеларускі сход – палітычна важнае мерапрыемства не толькі для нашай краіны, але і для кожнага з нас, таму што ў залежнасці ад прынятых рашэнняў, вызначанай стратэгіі развіцця дзяржавы будзе залежаць лёс кожнага з нас, лёс нашых дзяцей і ўнукаў. У час работы сходу адчувалася ўнутранае псіхалагічнае напружанне, таму што мы былі прадстаўнікамі народа і выконвалі волю народа. Спрадвеку, яшчэ з часоў Полацкага княства, збіралася народнае веча, якое вырашала, як жыць далей, як будзе развівацца княства.

Аналагічна і на Усебеларускім сходзе былі абмеркаваны вынікі работы мінулай пяцігодкі, праследжаны ход развіцця краіны за апошнія 20 гадоў. Пастаўлены задачы, вызначаны перспектывы развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, мясцовых органаў самакіравання, сферы адукацыі, аховы здароўя і іншых галін. Кожны, хто выступаў з трыбуны, звяртаў увагу на важныя моманты, якія патрабуюць вырашэння, выказваў свой пункт гледжання па ўзнятых пытаннях, зыходзячы з вопыту работы сваёй арганізацыі. Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка тут жа каменціраваў выступленні, даваў даручэнні, выказваў свой падыход па вырашэнні ўзнятых праблем. Расставіўшы прыярытэты, Усенародны сход стаў свайго роду правадніком для дзейнасці ў розных накірунках. У нас застаўся настрой на стваральную працу: калі кожны на сваім рабочым месцы будзе працаваць з адказнасцю за лёс краіны, з ініцыятывай і самааддана, то нашай Беларусі па сілах будзе вырашыць любыя задачы.

 

ПРЫЯРЫТЭТ – МОЛАДЗІ

Удзел у V Усебеларускім народным сходзе стаў для мяне ганаровай і адказнай місіяй. Пашчасціла пачуць з першых вуснаў пра тыя задачы, якія давядзецца штодзённа вырашаць у рабоце з моладдзю. Калі гаварыць каротка, асноўныя намаганні павінны быць скіраваны на фарміраванне ініцыятыўнага, працавітага, граматнага і культурнага пакалення, адказнага за ўласны лёс, а ў перспектыве – за сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, яе будучыню. На форуме былі і маладыя прадстаўнікі розных слаёў грамадства.

У сваім дакладзе Прэзідэнт краіны зрабіў акцэнт на тым, што моладзь – адзін з нашых прыярытэтаў. І гэта невыпадкова. Прэзідэнт падкрэсліў, што матываваная, адукаваная, актыўная моладзь – гэта па сутнасці стратэгічны рэсурс развіцця любой краіны. Амаладжэнне кадравага саставу кіраўнікоў, стварэнне ўмоў для праяўлення здольнасцяў маладога пакалення з’яўляюцца важнейшым накірункам арганізацыйнай і ідэалагічнай работы.

Прэзідэнт заклікаў органы дзяржкіравання, буйныя прадпрыемствы, бізнес актыўна ўключыцца ў адбор і вылучэнне таленавітых маладых людзей. Сапраўды, выхоўваць кадры трэба са школы, ВНУ, адточваць іх майстэрства шляхам навучальных праграм, стажыровак і праходжання практыкі на прадпрыемствах, старацца зацікавіць будучай прафесіяй. Так мы выгадуем дастойную змену.

Слушна адзначана, што ў бліжэйшыя пяць гадоў варта працягнуць работу па ўдасканаленні сістэмы падтрымкі адоранай, таленавітай, з лідарскімі якасцямі, моладзі, раскрыцці яе творчага патэнцыялу.

Па словах Прэзідэнта, далейшае развіццё атрымае валанцёрскі і студатрадаўскі рух. І гэту тэзу  моладзь Стаўбцоўшчыны, дзе склаліся традыцыі валанцёрскага руху «Добрае сэрца», асабліва вітае. Цэнтральная роля ў гэтай маштабнай рабоце аддадзена вядучай маладзёжнай арганізацыі – БРСМ.   

Спадзяюся, што наступная пяцігодка дазволіць дасягнуць мэтаў і ўвасобіць у жыццё задачы, якія былі прыняты на  V Усебеларускім народным сходзе.

Анастасія Калодзінская, першы сакратар раённага камітэта БРСМ, дэлегат сходу        

 

Я АПТЫМІСТ, ВЕРУ Ў ЛЕПШАЕ

Слухаў удзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу па тэлебачанні, чытаў у газетах. Усё было арганізавана на высокім узроўні. Былі ўзняты актуальныя тэмы, якія хвалююць усё наша грамадства, у тым ліку і асабіста мяне. Упэўнены, што ўсё намечанае на сходзе будзе выканана. Я веру ў лепшае, застаюся аптымістам. Думаю, што свой уклад у вырашэнне ўзнятых праблем унясуць таксама і непасрэдна дэлагаты сходу.

Імпануе тое, што праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку прадугледжаны меры па фінансавым аздараўленні рэальнага сектара эканомікі. Фінансавае аздараўленне прадпрыемстваў стане асновай для павышэння дысцыпліны ўзаемаразлікаў, зніжэння ўзроўню крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасцяў. На прыкладзе нашага прадпрыемства магу сказаць, што ў гэтым годзе намі адноўлена сучасная тэхналогія ўстройвання паверхневай апрацоўкі асфальтабетоннага пакрыцця. Яе ўкараненне дазволіць зэканоміць бюджэтныя сродкі, таму што адрамантаваць дарогу па гэтай тэхналогіі абыдзецца значна танней. Дарогі з’яўляюцца багаццем краіны, іх неабходна падтрымліваць у нармальным стане. Калектыў ДРБУ – згуртаваны, прафесійны, у ім працуе шмат спецыялістаў з вопытам работы. Прыходзіць і моладзь. Маладымі кадрамі, дарэчы, прадстаўлена і кіраўніцтва прадпрыемства. Сваю моладзь падтрымліваем матэрыяльнымі выплатамі, прадугледжанымі калектыўным дагаворам, запрашаем яе да ўдзелу ў спартыўным і грамадскім жыцці.

Спадабалася мне і тое, што звернута ўвага на стварэнне ўмоў для актывізацыі жыллёвага будаўніцтва, і важным напрамкам вызначана падтрымка індывідуальнага будаўніцтва, стварэнне ў поўным аб’ёме інжынернай інфраструктуры. Вырашэнне гэтага пытання, дарэчы, пасадзейнічае замацаванню моладзі ў сваім рэгіёне, на сваім прадпрыемстве. Раней маладым сем’ям выдаваліся льготныя крэдыты для жыллёвага будаўніцтва, хацелася б аднавіць гэту падтрымку. Мая сям’я, напрыклад, атрымала зямельны ўчастак для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў мікрараёне «Паўночны-2». Будуемся больш за тры гады, усё – уласнымі сіламі, без льготнага крэдыту, а хацелася б хутчэй давесці сваю будоўлю да канца. Жывём перспектывай – справіць наваселле.

Вадзім Калпак,

галоўны інжынер філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 135»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *