Прысвячаецца ахвярам вайны

Вялікай Перамозе прысвячаецца Дзякуй, салдат! Нумары

image_pdfimage_print

 СВЕЧКІ ПАМЯЦІ ЗАПАЛІЛІНА ПЛОШЧЫ БЕССМЯРОТНАСЦІ

22 чэрвеня. 21 гадзіна. На плошчу Бессмяротнасці г. Стоўбцы збіраюцца госці і жыхары горада.

Гучаць фанаграмы даваенных  і ваенных песень. На ўстаноўленым экране трансліруюцца фрагменты дакументальных фільмаў аб вайне.

Мітынг-рэквіем, прысвечаны ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, адкрывае намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель. Сяргей Яўгенавіч адзначыў: «Нашыя дзяды, бабулі і прабабулі, не шкадуючы свайго жыцця, ратавалі свет ад карычневай чумы, абаранялі Радзіму, а затым самаахвярна падымалі краіну з руін і попелу. Сёння мы смуткуем аб бязмерных ахвярах вайны. Нас аб’ядноўвае гора, якое закранула практычна кожную сям’ю. За Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў… Мы, беларусы, заўсёды будзем помніць тых, хто з першых дзён змагаўся на фронце і ў партызанскіх атрадах у імя міру і дабра…»

Затым да мікрафона падыходзіць намеснік старшыні раённай арганізацыі ветэранаў Уладзімір Пашковіч. Уладзімір Фёдаравіч звяртаецца да моладзі, нашых сучаснікаў: «Гераізм, праяўлены старэйшым пакаленнем у гады ваеннага ліхалецця, будзе служыць маральным арыенцірам для нашай моладзі. Гэта Перамога дала нам магчымасць спакойна жыць і працаваць на карысць Айчыны».

Светлую памяць аб тых, хто не дажыў да Перамогі, загінуў на палях бітвы, удзельнікі мітынгу ўшанавалі мінутай маўчання. А моладзь Стаўбцоўшчыны запаліла свечкі памяці і ў гонар і на ўспамін усіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай.

А ў паветры гучала:

Мне кажется порою, что солдаты,

С кровавых не пришедшие полей,

Не в землю нашу полегли когда-то,

А превратились – в белых журавлей…

Нізкі паклон вам, ветэраны, за стойкасць, мужнасць, гераізм.

Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара

 

ВАЙНОЙ АПАЛЕНЫЯ ЛЁСЫ

Гэтымі днямі ў раскладзе Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў значылася асаблівая сустрэча, непадобная ні на якую іншую, – «А заўтра была вайна…» 

На сустрэчу ў дом-інтэрнат, дзе сярод пражываючых ёсць і ветэраны вайны, пажылыя людзі, якія называюць сябе «дзецьмі вайны», прыехалі былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў. Цяпер гэта  жыхары горада-героя Мінска, якім ад 70 да 85, аб’яднаныя ў творчы калектыў «Лёсы» (мастацкі кіраўнік – Людміла Бурдыка). У рэпертуары калектыву – песні ваенных гадоў і сучасныя, з патрыятычным гучаннем, з якімі яны аб’ездзілі Германію, Чэхію, Польшчу, Расію і, безумоўна, гастралююць па нашай краіне. У доме-інтэрнаце ў іх былі асаблівыя слухачы, для якіх яны далі дзвюхгадзінны канцэрт. Яны так пранікнёна спявалі, у тым ліку і пра каханне, так светла ўсміхаліся і імкнуліся падарыць радасць іншым. Гучалі вершы і гумар, а падпявала артыстам уся зала.  

– На Стаўбцоўшчыне калектыў «Лёсы» ўпершыню, хаця сустрэча планавался даўно, – расказвае яе арганізатар, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргей Есіс. – Наша сяброўства пачалося ў мінулым годзе, калі наведвальнікі аддзялення былі запрошаны калектывам у Нацыянальную бібліятэку на яго творчую справаздачу. 22 чэрвеня мы адзначылі сумную дату пачатку вайны, 3-га ліпеня будзем ушаноўваць значную падзею – 72-ую гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У кожнага з нас, незалежна ад узросту, – свая горыч і памяць. І дом-інтэрнат як месца нашай сустрэчы на Стаўбцоўшчыне быў выбраны невыпадкова. 

Дырэкцыя гэтай сацыяльнай установы зрабіла ўсё, каб арганізаваць для гасцей цёплы прыём, аздоблены чаяваннем, а кожны з удзельнікаў сустрэчы атрымаў на памяць сувенір ручной работы, выраблены валанцёрам тэрытарыяльнага цэнтра Алай Мешыч. Прыемнай нечаканасцю стаў салодкі падарунак, перададзены ад душы, без лішняга афішавання, адной з жыхарак нашага горада.

Нельга не сказаць, што свой падарунак творчаму калектыву з Мінска, як калега калегам, зрабіў мастацкі кіраўнік хора «Родны кут», што працуе ў тэрытарыяльным цэнтры пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, Міхаіл Міткевіч. Так атрымалася, што яго акампанемент-экспромт удаўся на славу.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *