У крокавай даступнасці ад… «Праменя»

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Абласны і раённы дзень падпісчыка, які прайшоў 21 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, даў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нашымі старымі і новымі сябрамі і ў чарговы раз прадаставіць ім шанц выйграць бясплатную падпіску на раённую газету «Прамень».

Адным з нашых даўніх сяброў (і нават аўтараў), які завітаў на гарадское аддзяленне сувязі, з’яўляецца Мікалай Кісель. Яго, жыхара Мінска, цягне на малую радзіму, у вёску Цвіркі, як і да чытання розных перыядычных выданняў. З многімі ён супрацоўнічае — дасылае свае вершы, байкі. Мікалай Дзмітрыевіч цікавы яшчэ і тым, што сабраў дома калекцыю гармонікаў,  і «узрост» аднаго з інструментаў дасягнуў сто гадоў.

Напэўна, калі пагаварыць па душах, у кожнага з нашых чытачоў і падпісчыкаў знойдуцца адметныя захапленні, свае таленты або нестандартныя ідэі. Пра іх можна расказаць усім жыхарам Стаўбцоўшчыны на старонках нашай газеты, а яна імкнецца быць аператыўнай і рознабаковай, цікавай для ўсіх груп насельніцтва. Не выпадкова, што і ўдзельнікаў дня падпісчыка мы заклікалі дапамагаць у стварэнні газеты, дзяліцца з рэдакцыяй цікавымі навінамі, падказваць гарачыя тэмы і набалелыя праблемы.

Сярод даўніх сяброў раённай газеты нельга не назваць і работнікаў пошты. У гэтыя дні на гарадскім аддзяленні сувязі ўстанаўліваецца дадатковае камп’ютарнае рабочае месца непасрэдна ў зале, у крокавай даступнасці да кліентаў. На гэты раз тут працавала намеснік начальніка гарадскога аддзялення Таццяна Міцкевіч. Яна ветліва прапаноўвала, хутка абслугоўвала падпісчыкаў.

Наша рэдакцыя не адышла ад традыцыі і прапанавала падпісчыкам паўдзельнічаць у розыгрышы бясплатных падпісак на «Прамень». Называем імёны тых, чый падпісны абанемент аказаўся шчаслівым: гэта сем’і стаўбчан Рабчынскіх, Мікуліч, Каласоўскіх  і Рыжых. Віншуем і жадаем быць заўсёды ў промнях удачы!  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 

Ад рэдакцыі: да заканчэння падпіскі на трэці квартал 2016 года застаецца некалькі дзён. Паспяшайцеся!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *