З карыслівай мэтай

Нумары Пракурорскі нагляд

Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў суд крымінальная справа па ч. 1 і 2 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да галоўнага спецыяліста ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінаблвыканкама, якая абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманні хабару.

У ходзе правядзення папярэдняга следства ўстаноўлена, што службовая асоба, якая была ўпаўнаважана ажыццяўляць праверкі суб’ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці, выкарыстоўвала сваё службовае становішча ў карыслівых мэтах. На працягу пяці гадоў яна неаднаразова прымала ад адказных асоб прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў грошы і матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльны зыход праверак суб’ектаў гаспадарання. Жанчына брала хабар за ўтойванне выяўленых парушэнняў у адносінах да службовых асоб, якія іх дапусцілі.

У ходзе расследавання ўстаноўлены 23 эпізоды атрымання хабару. У выпадку, калі ў судзе віна будзе даказана, фігурантцы можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Ігар БЫЧКО, 

нам. начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй

 і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *