Аздараўленне дзяцей

Нумары Соцыум

АДПАЧЫНАК РАЗАМ

Для аддзела па кінавідэабслугоўванні насельніцтва лета – не час адпачынку, а час інтэнсіўнай работы.

Аддзел абслугоўвае на аснове дагавора летнія аздараўленчыя лагеры – «Нёман», імя Чайкі, «Церамок». Кінавідэапаслугі аказваліся і ў час работы дзённых лагераў пры школах.

Для дзяцей і падлеткаў адабраны мастацкія фільмы, тэматычныя хроніка-дакументальныя, якія садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця, патрыятычнаму, маральнаму, экалагічнаму выхаванню.

Пр

  З ЖЫЦЦЯ «СОНЕЙКА»

Пад промнямі летняга ранішняга сонца, бадзёрай зарадкай пачынаў свой кожны дзень дзіцячы аздараўленчы лагер «Сонейка» Шашкоўскай СШ.  Затым сняданак і абавязковае забаўляльна-развіваючае мерапрыемства.

Вось і сёння  рабяты пазнаёміліся з гісторыяй вынаходніцтва і тэхнічнага развіцця тэлефона. А затым пагулялі ў вясёлую і цікавую гульню » Глухі тэлефон». І менавіта пасля гульні выхавацель прапанавала рабятам на дзень адкласці свае мабільныя тэлефоны і правесці час  без гэта гаджэта. Розныя інтэлектуальныя гульні – найлепшы занятак. Колькі патрэбна ўвагі і цярпення, каб сабраць магутны замак з канструктара.

«Хованкі» і » Выбівалкі», » Лапта» і «Алі-Баба» – няпоўны пералік гульняў, якімі захапляюцца выхаванцы  на вуліцы. Трэба зазначыць і тое, што ў двары  школы  ёсць прыгожы цяністы парк, дзе для дзяцей змайстраваны горкі, спартыўныя снарады, альтанкі, –  ёсць дзе пагуляць і ў   той жа час схавацца ад пякучых сонечных промняў.

 Лідзія МАЗУРКЕВІЧ,

 выхавацель аздараўленчага лагера «Сонейка»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *