Пад сцягам «Церамка»

Нумары Соцыум

У Дзень Незалежнасці дзяўчынкі і хлопчыкі з аздараўленчага лагера «Церамок» будуць ісці ў святочнай калоне разам з работнікамі маторнага завода пад сцягам сваёй піянерскай дружыны.  

Як адзначае начальнік лагера Таццяна Трацяк, добрыя традыцыі лагера Мінскага маторнага завода бяруць адлік паўстагоддзя таму (у чэрвені бягучага года «Церамок» адзначыў 50-гадовы юбілей). Тады ён яшчэ размяшчаўся ў Валожынскім раёне, а з 1988 года, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пераехаў на чыстае месца жыхарства — на Стаўбцоўшчыну, на маляўнічы бераг Нёмана. Нанова ён быў адбудаваны ўсяго за два гады.

Акурат гэтымі днямі ў «Церамку» пачалася другая лагерная змена. Заехалі 242 дзіцяці. Акрамя таго, на яго тэрыторыі размясціўся палатачны лагер на 40 месцаў. Для дзяцей падрыхтавана змястоўная праграма адпачынку, якая ўключае шмат гульняў на свежым паветры, купанне ў басейнах і ў рацэ Нёман, 7D-атракцыён і т. п. У штодзённае меню ўваходзіць таксама марожанае, сокі, фрукты, ласункі.

Летась калектыў лагера па выніках работы заняў першае месца сярод аздараўленчых лагераў рэспублікі па медыцынскім абслугоўванні. Наладжана яно на  высокім узроўні і гэтым летам з дапамогай кваліфікаваных медработнікаў з Мінска і здраўпункта філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы на чале з яго загадчыкам Анатолем Яхнаўцом.

Штогод у «Церамку» аздараўліваецца больш за 700 дзяцей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *