Без прыгод

Нумары Спорт

Аматары футбола, якія сочаць за падзеямі на першынстве Еўропы, усё ж, пэўна, не хочуць такіх надта «закручаных» сюжэтаў. Пажадана, каб нашы перамагалі, паказвалі прывабную гульню. Таму цалкам задаволены прыхільнікі каманды «Нёман-Агра», якая ў чарговым туры чэмпіянату Беларусі ў другой лізе перамагла сапернікаў з Рагачова з лікам 2:0.

Стаўбчане валодалі ініцыятывай. Праўда, лік адкрылі пасля перапынку. Трапны ўдар на рахунку Андрэя Лапшына. Затым на 64-й хвіліне гульні Аляксандр Паляшчук падвоіў лік. І ў далейшым нёманцы дзейнічалі ўпэўнена і атрымалі заслужаную перамогу.

Цяпер на рахунку каманды «Нёман-Агра» 13 ачкоў і яна дзеліць трэцяе і чацвёртае месца з ФК «Асіповічы».

Лідырыуе пінская «Хваля» — 16 ачкоў, у ФК «Клецк» 14 ачкоў. Нашы футбалісты і накіроўваюцца сёння ў Клецк. Дарога недалёкая, а гульня вельмі важная для калектываў, якія прэтэндуюць на прызы першынства.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *