ААТ рыхтуюцца да збору ўраджаю

Нумары У райвыканкаме

Для земляробаў наступае самая адказная і доўгачаканая пара: збор вырашчанага ўраджаю і падрыхтоўка фундаменту для ўраджаю 2017 года – пасеў азімых культур. З інфармацыяй па дадзеным пытанні на пасяджэнні райвыканкама выступіў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іван Загдай.

Ён паведаміў, што ў бягучым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях усіх форм уласнасці належыць убраць 22 435 га збожжавых і зернебабовых культур на зерне. Дадзеная плошча займае 48% у структуры ворыва. У структуры ўборачнай плошчы азімыя культуры займаюць 54% удзельнай вагі, яравыя – 46%. Уборцы належыць 2867 га азімага і яравога рапсу.

Для забеспячэння грамадскай жывёлагадоўлі ў фуражным збожжы засыпку страхавых і пераходзячых насенных фондаў, пастаўкі для дзяржаўных патрэб, а таксама на рэалізацыю насельніцтву гаспадаркі раёна плануюць атрымаць вал збожжа не ніжэй узроўню мінулага года. Хоць па папярэдніх ацэнках спецыялістаў ураджайнасць збожжавых плануецца на 3-7 ц/га менш за узровень мінулага года. У бягучым годзе аказана значная матэрыяльная дапамога гаспадаркам на набыццё азотных угнаенняў, сродкаў абароны, гаруча-змазачных матэрыялаў для атрымання запланаванага ўраджаю.

Поўнае выкананне рэжымаў тэхналогіі вырошчвання ўсіх культур можна ўбачыць на палях ААТ «Агранёманскі», «Вялікі Двор», «Вішнявецкі-агра», «Рубяжэвічы», дзе фарміруецца высокі ўраджай збожжавых, нягледзячы на надвор’е.

Для правядзення ўборачных работ у раёне будзе ўдзельнічаць 99 збожжаўборачных камбайнаў. На ўборцы рапсу будзе задзейнічана 42 адзінкі з рапсавымі сталамі і са здрабняльнікамі. Прыкладна з 14 ліпеня можна будзе прыступаць да ўборкі рапсу, а з 20 ліпеня – да ўборкі збожжавых культур. Таму на першы план выходзіць пытанне своечасовага і якаснага рамонту тэхнікі, г. зн. стварэнне ўмоў для безаварыйнай работы камбайнаў. Па-другое, не менш важным этапам ва ўборачнай кампаніі з’яўляецца падрыхтоўка збожжасховішчаў для захавання насеннага і фуражнага збожжа. У гаспадарках раёна ёсць 91 збожжасклад, дзе ў абавязковым парадку неабходна правесці прафілактычныя і хімічныя мерапрыемствы.

Трэба звярнуць увагу і на ўборку саломы, бо амаль кожны год некаторыя гаспадаркі не паспяваюць як з яе прэсаваннем, так і з вывазкай. Уборачная плошча збожжавых і рапсу ў цэлым складае 25 302 га. Плануецца здрабніць 2% плошчы, ці 7496 га. Палажыць у стагі – 2% плошчы, ці 500 га. Астатняя салома будзе спрэсавана і вывезена на фермы. Для прэсавання саломы ў гаспадарках ёсць 47 прэсаў розных мадыфікацый. У сярэднім па раёне патрабуецца 22 дні для прэсавання саломы. Дадаткова патрэбна прыцягнуць як мінімум 15 адзінак тэхнікі на адвозку саломы.

Для правядзення ўборачнай кампаніі 2016 года гаспадаркам раёна неабходна 81,8 млрд руб. Асноўнымі крыніцамі пакрыцця затрат з’яўляюцца ўласныя сродкі і часткова крэдыты банка.

Раённы выканаўчы камітэт вырашыў да 10 ліпеня 2016 года закончыць прыёмку падрыхтаванасці збожжаўборачнай тэхнікі да ўборкі ўраджаю і паступлення збожжа новага ўраджаю, распрацаваць меры матэрыяльнага і маральнага ўзнагароджвання работнікаў, занятых на ўборцы ўраджаю, забяспечыць кантроль за ходам уборачных работ…

Падрыхтавала Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *