Да Дня вызвалення Беларусі

Вялікай Перамозе прысвячаецца Дзякуй, салдат! Нумары

image_pdfimage_print

ПАКЛОН НАСТАЎНІКАМ        

Аляксандр Нікіціч Турок – адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны ў Рубяжэвіцкім сельсавеце. Гэты чалавек заслужыў павагу не толькі як франтавік, які прайшоў дарогамі вайны і ахвяраваў сваім жыццём, абараняючы Айчыну ад ворага, мае баявыя ўзнагароды, але і як самы старэйшы жыхар Рубяжэвічаў, які размяняў ужо дзясяты дзясятак. Больш таго, Аляксандр і Рэгіна Туракі адзначылі ў гэтым годзе важны юбілей сумеснага жыцця – 65-годдзе.

А пазнаёміліся яны некалі ў вёсцы Апечкі, куды прыехаў франтавік на працу ў школу. Ён быў у ваенным кіцелі. Маці Рэгіны Іванаўны са шкадаваннем, як пра роднага сына, казала: «Дачушка, у яго ж, напэўна, і апрануць няма чаго акрамя гэтага кіцеля». І ўпрыгожвала маладога чалавека не толькі гэтая сціпласць, але і яго выхаванасць, уменне ва ўсіх абставінах заставацца мужчынам, які гатоў разважліва прыняць адзіна правільнае рашэнне. Так яны і пайшлі па жыцці разам – абодва настаўнікі, якіх цесна звязвалі прафесіянальныя інтарэсы. Гісторык па спецыяльнасці, Аляксандр Нікіціч доўгі час быў дырэктарам Рубяжэвіцкай школы. Аб сабе пакінуў толькі добрыя ўспаміны калег, вучняў, бацькоў. Іх дачка Галіна Аляксандраўна, якая прыехала з горада, каб паклапаціцца пра старасць бацькоў, расказвае, што Аляксандру Нікіцічу і Рэгіне Іванаўне кожны дзень іх вучні і аднавяскоўцы перадаюць паклоны.

У сваім сямейным жыцці Аляксандр Нікіціч і Рэгіна Іванаўна перанеслі як радасныя, так і самотныя дні. Вялікія сардэчныя пакуты прынеслі пахаванні дваіх дзяцей, які пайшлі з жыцця па прычыне цяжкай хваробы. Аднак знешне гэтыя інтэлігентныя людзі нічым не выдадуць свайго душэўнага стану: яны прыветлівыя, мірныя, спакойныя. Падарункам для іх і ўцехай за годнае перад Богам і людзьмі жыццё застаецца іх дагледжаная старасць. Цяпер яны аддалі сябе ў рукі дачкі і яе мужа, якія паказваюць усім прыклад хрысціянскай любові і служэння. Галіна Аляксандраўна знаходзіць самыя цёплыя і сардэчныя словы, каб выказаць вялікую павагу, любоў да сваіх бацькоў, якія на працягу ўсяго жыцця, і цяпер, у шаноўнай старасці, яўляюць прыклад гарманічнай, моцнай, прыгожай сям’і. Яны – у ліку тых, хто з’яўляецца сапраўдным упрыгажэннем роднай зямлі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ІШОЎ БОЙ«ФЕСТЫВАЛЬНЫ»

Работнікі ААТ «Жацерава» сталі ўдзельнікамі рэканструкцыі бітвы, прысвечанай вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Такая магчымасць прадаставілася ім падчас наведвання гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», дзе гэтымі перадсвяточнымі днямі ладзіўся маштабны фестываль «Баграціён». Былі адноўлены фрагменты баёў, якія ішлі за Беларусь у ходзе вядомай аднайменнай аперацыі «Баграціён». На імправізаваным полі бітвы сутыкнуліся розныя віды ўзбраення, стаяў грозны гул танкаў і самалётаў, зямля ўздыблівалася ад выбухаў снарадаў, а паветра напоўнілася чорнымі нябачнымі хмарамі.

У гісторыка-культурнага комплекса «Лінія Сталіна» ёсць чым здзівіць сваіх наведвальнікаў, як, зрэшты, і ў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У абноўленым музеі рэалізуецца шмат інтэрактыўных праектаў і экспазіцый. Экскурсанты раёна наведваюць гэтыя ўстановы не толькі напярэдадні 9 Мая, 22 чэрвеня або 3-га ліпеня».

– Попыт на гэтыя экскурсіі, асабліва ў выхадныя дні, – падкрэслівае дырэктар Стаўбцоўскага бюро падарожжаў і экскурсій Леаніда Высоцкая, – застаецца нязменна высокім.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *