Як выконваецца Дэкрэт № 18

Нумары Соцыум

Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, сумешчанае з каардынацыйным саветам, адносна выканання патрабаванняў Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у некаторых сем’ях», прайшло з выездам у Навасвержанскі сельсавет.

На пасяджэнне былі запрошаны прадстаўнікі мясцовых соцыума і прадпрыемстваў, нядобранадзейныя сем’і. Адна з такіх сем’яў – шматдзетная, з пяцярыма дзецьмі. Работа з ёю вядзецца з мінулага года, аднак станоўчага выніку пакуль не назіраецца. Двое старэйшых дзяцей прапусцілі ў вучэбным годзе без уважлівых прычын вялікую колькасць заняткаў. За дробнае хуліганства адзін з іх быў пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Сям’я разглядалася на пасяджэнні грамадскага пункта аховы парадку і прафілактыкі пры сельвыканкаме. Аднак індывідуальныя планы абароны і дапамогі дзецям у поўнай меры не рэалізуюцца, таму што маці не асэнсоўвае ўсёй сур’ёзнасці сітуацыі. Па гэтай прычыне на выяздным пасяджэнні непаўналетнія дзеці ў гэтай сям’і прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Маці пакуль толькі папярэджана. Задача сельвыканкама – пасадзейнічаць ёй у зборы дакументаў для атрымання аднаразовай адраснай дапамогі, а лесазавода, дзе яна працуе, – у аплаце пуцёвак для летняга аздараўлення дзяцей.

Трое дзяцей у яшчэ адной шматдзетнай сям’і, якая таксама была разгледжана падчас выязднога пасяджэння, былі прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы раней.

– Сям’я прыехала на тэрыторыю сельсавета з Дзяржынскага раёна. Маці знаходзіцца ў сацыяльным адпачынку па доглядзе за дзіцем да трох гадоў, бацька нідзе не працуе і за працаўладкаваннем не звяртаецца, як і за кансультацыяй да ўрача-нарколага. Жывуць у здымным жыллі з парушэннямі правіл пажарнай бяспекі. Уласна кажучы, з вырашэння названых пытанняў і трэба пачынаць, каб змяніць сітуацыю ў сям’і, – адзначае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Хвасько.

Была заслухана інфармацыя начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Міхаіла Азановіча ў адносінах да падлетка, які, знаходзячыся на дзяржаўным забеспячэнні ў аддзяленні дзіцячага сацыяльнага прытулку, праходзіў стацыянарнае лячэнне ў бальніцы і самавольна пакінуў педыятрычнае аддзяленне. Хлопец патлумачыў, што хацеў пабачыцца са сваімі старымі сябрамі ў Новым Свержані. Калі ж у яго з’явіцца магчымасць бачыцца з сябрамі пастаянна, цалкам залежыць ад яго маці. Яна, будучы абавязанай асобай, працаўладкаванай у бальніцу санітаркай, адмоўна характарызуецца як па месцы працы, так і па месцы жыхарства. Прагульвае, злоўжывае спіртным, а пра сына, які на дадзены момант у яе адабраны, пакуль думае мала…

Падчас пасяджэння была заслухана і абмеркавана інфармацыя старшыні каардынацыйнага савета, намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Людмілы Стонька, а таксама прадстаўленні пракуратуры Мінскай вобласці і пракуратуры раёна.

Так, школамі не заўсёды якасна праводзяцца сацыяльныя расследаванні, у тым ліку і па паўторных паведамленнях з райаддзела міліцыі, па фактах мяркуемай сямейнай нядобранадзейнасці. Да ўдзелу ў іх варта прыцягваць супрацоўнікаў міліцыі, а медыкаў – для выяўлення сямейнай нядобранадзейнасці на ранняй стадыі. Асаблівую ўвагу неабходна надаць абследаванню сацыяльна неабароненых катэгорый сем’яў, якія прыехалі на тэрыторыю раёна, для чаго стварыць мабільныя групы з удзелам усіх зацікаўленых службаў. Першачарговая задача – вывучыць стан спраў і ў тых сем’ях, куды дзеці былі вернуты па рашэнні камісіі. Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне праводзіцца недастатковая работа па працаўладкаванні бацькоў, зарэгістраваных на ўліку ў службе занятасці, чые дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Парушаюць закон наймальнікі, якія звальняюць з працы абавязаных асоб, якім неабходна кампенсаваць дзяржаве выдаткі за ўтрыманне іх дзяцей. Для спагнання гэтых выдаткаў неабходна выкарыстоўваць усе магчымыя варыянты.

З інфармацыяй аб узаемадзеянні службаў па выяўленні дзяцей у цяжкай жыццёвай сітуацыі і рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі выступіў старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан. У цэлым гэта работа відавочная і дае станоўчы вынік. Дырэктар Навасвержанскага лесазавода Васіль Дзейчык спыніўся на ролі працоўнага калектыву ў прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці, рэсацыялізацыі абавязаных асоб. Каб работа з абавязанымі была больш эфектыўнай, дырэктару даручана разгледзець пытанне аб выдзяленні жылля, ажыццяўленні кантролю за праходжаннем імі лячэння ад алкагольнай залежнасці, заслухоўванні не менш чым раз у квартал справаздач аб рабоце з абавязанымі ад замацаваных за імі службовых асоб.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *