Убралі на насенне

Нумары Сельская гаспадарка

Сёлета ў пяці гаспадарках раёна азімая свірэпіца ўбіралася на насенне. На гэтыя мэты было адведзена звыш 30 гектараў, і ўсе яны абмалочаны. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Жацерава», атрымана на круг па 22,1 цэнтнера і сабрана 26,5 тоны. Парупіўся экіпаж камбайнераў у складзе двух  Віталіяў – Тарабэша і Ганчарэнкі. На адвозцы насення працаваў Іван Гілейша.

– Гэтая культура займала ў нас стогектарную плошчу, дванаццаць з якой ўпершыню адвялі пад насеннікі, – расказвае галоўны аграном Іна Ляўкавец. – Каля трох тон насення, а высявалі сорт «вераніка», пакінем для сябе, бо плануем восенню пасеяць азімай свірэпіцы на дзесяць гектараў больш, а астатнюю частку рэалізуем. Гаспадарка наша з’яўляецца элітгасам.

Сельгаспрадпрыемствам раёна даведзена заданне пасеяць сёлета пад ураджай будучага года 840 гектараў азімай свірэпіцы, 55 з якіх – на насенне. Дарэчы дадаць, што азімая свірэпіца хутка адрастае, і ў пачатку мая яе ўжо можна ўбіраць на зялёны корм. Да таго ж, гэтая культура з’яўляецца добрым меданосам.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *