Стаўбцоўшчына працоўная

Нумары Раённыя навіны Соцыум

НА CТАА «ФРЭОР РЭФРЫГЕРАЙШН» 

Аб’ёмныя халадзільныя камеры, халадзільнае вітрыннае абсталяванне для магазінаў, што згодна з сучаснымі тэхналогіямі вырабляюцца мясцовымі майстрамі на вытворчых пляцоўках CТАА»Фрэор рэфрыгерайшн», нязменна знаходзяць свой пакупніцкі попыт не толькі на прасторах нашай рэспублікі, але і ў замежжы.

Старанне, набыты вопыт спрыяюць паспяховай рабоце на вытворчых заводскіх участках слесару механазборачных работ Паўлу Шпілю, аператару станкоў металаапрацоўкі Андрэю Казею, слесарам участка зборкі Таццяне Каракінай і Валянціне Раманавай.

Фота Васіля Зянько

АБНОЎЛЕНА ДАРОГАДА КРОМАНІ

У ДРБУ № 135 укаранёна тэхналогія ўстройства паверхневай апрацоўкі асфальтабетоннага пакрыцця.

Згодна з гэтай тэхналогіяй выкананы рамонт на ўчастках аўтадарог Рубяжэвічы-Хатава (паміж вёскамі Русакі і Лубень, працягласцю 1,5 км), Мешычы-Налібакі-Кромань (вуліца Ліпеньская ў Налібаках, 2,7 км) і пад’езд да Наваколасава (1 км).

– Раней у ДРБУ гэту тэхналогію ўжо прымянялі, таму кіраўніцтва «Мінскаблдарбуду» і паставіла перад кіраўніцтвам філіяла задачу па яе аднаўленні, — расказвае галоўны інжынер прадпрыемства Вадзім Калпак. – Была адрамантавана неабходная спецыяльная тэхніка, частка яе, якая выкарыстоўвалася на іншых работах, – перааснашчана. А за вопытам з’ездзілі да сваіх калегаў з ДЭУ № 62, якія акурат вялі рамонт аўтадарогі згодна з гэтай тэхналогіяй у Дзяржынскім раёне.          

Неабходна дадаць, што ўсе названыя вышэй аб’екты раёна былі выкананы на працягу аднаго месяца –  чэрвеня.

 

ВОДАР СВЕЖАГА МЁДУ

Першы ў гэтым годзе ўраджай мёду сабралі ў Стаўбцоўскім лясгасе.

Хаця дажджоў гэтай вясной выдалася небагата, сонца крыху прысушыла меданосы на палетках, ужо адкачана больш за адну тону свежага кветкавага мёду. Рэалізацыя яго наладжана насельніцтву непасрэдна ў лясгасе, а таксама праз фірменны гандаль раённага вузла паштовай сувязі.

– Усяго ў бягучым годзе плануем атрымаць не менш за тры тоны мёду, па 10 кг на кожную пчаласям’ю, – адзначае старшы пчаляр лясгаса Міхаіл Каўгарэня. – Следам за веснавым зборам ураджаю будзе яшчэ і летні, а затым – асенні.

Пчальнік лясгаса налічвае 300 пчаласем’яў, у прыватнасці па 120 утрымліваецца ў Акінчыцкім і Кляцішчанскім лясніцтвах, 60 – у Старынскім лясніцтве. Як і ў мінулыя гады, пчоламі займаюцца дасведчаныя спецыялісты, у тым ліку дзве сямейныя пары – Міхаіла і Валянціны Каўгарэняў, Васіля і Алены Парашчукоў. У Старынскім лясніцтве працягвае шчыраваць, нягледзячы на пенсіённы статус,  Мікалай Лецка.

 

З АДЗНАКАЙ «ДОБРА»

Напрыканцы чэрвеня дзяржаўная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі рэспубліканскай установы «Дзяржаўная хлебная інспекцыя», ААТ «Мінскаблхлебапрадукт», упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райсельгасхарчу, правяла праверку гатоўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы філіяла «Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» да нарыхтоўкі збожжа сёлетняга ўраджаю. Адзначана поўная гатоўнасць збудаванняў, інвентару, тэхналагічнага і лабараторнага абсталявання, транспартных і манеўровых сродкаў. У прыватнасці, праведзены рамонт пажарнай сігналізацыі, складскіх памяшканняў, даху і складоў, тэхнічнай і прыёмнай лабараторыі. Зроблена дэзінфекцыя збожжасховішчаў. Падрыхтаваны дыспетчарскі пункт, выкананы мерапрыемствы па ахове працы і пажарнай бяспецы, сацкультбыту. Добраўпарадкавана тэрыторыя, пафарбавана абсталяванне. У здавальняючым стане знаходзяцца пад’язныя аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі. Па выніках праверкі камісія прыняла гатоўнасць прадпрыемства да прыёму сёлетняга ўраджаю з адзнакай «добра».  Хлебапрыёмнае прадпрыемства прыме ад хлебаробаў нашага раёна у лік дзяржзаказу 5600 тон збожжа новага ўраджаю.

 

І «ГІМНАСТЫКА БЯСПЕКІ»

Працягваецца акцыя «Канікулы без дыму і агню», накіраваная на папярэджанне пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікулаў. Традыцыйна выратавальнікі наведваюць аздараўленчыя лагеры, дзіцячыя садкі.

Хлопчыкам і дзяўчынкам прапануюць гульні, віктарыны, гутаркі, праз якія нагадаюць пра правілы бяспечных паводзінаў дома, на вуліцы, у лесе, на вадаёме. Каб засвоіць, што можна, а што – нельга, ім даводзіцца выконваць «Гімнастыку бяспекі». Смешным і, адначасова, павучальным выйшаў «Глухі тэлефон бяспекі» (прыгадайце сваё дзяцінства з аналагічнай гульнёй у «сапсаваны тэлефон»). У ходзе мадэліравання пэўных сітуацый дзеці самі знаходзілі правільныя і бяспечныя рашэнні. Самы відовішчны момант для выхаванцаў лагера – прымерка «пажарнага адзення». Чарга ўтварылася такая, што пазайздросціць любая гандлёвая кропка!

– Мы прыязджаем у лагеры не проста давесці інфармацыю, а і гарантаваць дзецям цудоўны летні настрой, бяспечную будучыню, – адзначае першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуцыях Аляксандр Полацкі.

Нярэдка дзетвару можна сустрэць і ў гасцях у выратавальнікаў, у прыватнасці ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Стоўбцы. Выратавальнікі нікому не адмаўляюць у магчымасці пераўвасобіцца ў вадзіцеля пажарнай машыны, пажарнага або дыспетчара, які прымае трывожныя званкі. Лета – пара новых ведаў і адкрыццяў, якія носяць бяспечны характар.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *