На вахце ўраджаю

Нумары Сельская гаспадарка

КАМБАЙНЫ ВЫЙШЛІНА РАПСАВЫЯ ПАЛЕТКІ

Сельгаспрадпрыемствы раёна паступова прыступаюць да ўборкі азімага рапсу. Першымі ў мінулую пятніцу вывелі ў поле збожжаўборачную тэхніку працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа». На рапсавых палетках за Жыгалкамі шчыравалі сямейны экіпаж у складзе Генадзяў Янскіх і двух Уладзіміраў – Пяўца і Ермаковіча. У панадзелак да іх далучыліся яшчэ два экіпажы – Юрый Масель з сынам Генадзем і Мікалай Акінша з Уладзіславам Ярашэвічам. Дарэчы, Уладзіслаў Аляксандравіч малады спецыяліст, працуе тэхнікам-механікам. На адвозцы заняты вадзіцель Эдуард Рымашэўскі і механізатар Мікалай Гушча. Рапс у гаспадарцы займае плошчу 165 гектараў. Разлічваюць атрымаць ураджайнасць у межах 20-22 цэнтнераў на круг і гэтымі днямі ўборку рапсу пастараюцца завяршыць.

АБМАЛОЧВАЮЦЦА НАСЕННІКІ

Адначасова з уборкай азімага рапсу абмалочваюцца ў гаспадарках і насеннікі шматгадовых траў. Каштуе насенне траў дорага, таму для ўмацавання кармавой базы і патаннення кармавой адзінкі вельмі важна вырасціць уласнае насенне. Па стане на 11 ліпеня гэтая работа вялася ў ААТ «Жацерава»,  «Вішнявецкі-агра» і «Шашкі». Самая высокая ўраджайнасць у жацераўцаў, з кожнага гектара тут атрымліваюць звыш васьмі цэнтнераў насення, звыш сямі – вішняўчане і каля чатырох – шашкоўцы.

 

ВЫСЯВАЮЦЦА ШМАТГАДОВЫЯ ТРАВЫ

Травяныя кармы – самыя танныя ў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Таму гаспадаркам раёна даведзена заданне пасеяць сёлета 7080 гектараў шматгадовых траў. Усяго засеяна 5443 гектара. Больш за іншых у ААТ «Агранёманскі», «Шашкі» і «Радзіма Дзяржынскага». У «Агранёманскім» план выкананы поўнасцю, травы размясціліся тут на 722 гектарах, а ў «Шашках» перавыкананы – пад травамі занята плошча 655 гектараў. Дадаткова за ліпень-жнівень шматгадовымі травамі, у чыстым выглядзе і ў сумесях, будзе засеяна яшчэ 3179 гектараў.  Гэта люцэрна, канюшына, цімафееўка, фестулоліум, ежа і інш. Ствараюцца шматкампанентныя пашы, дзе перавага аддаецца бабовым травам.

 

ЗАСУХА ЎНЕСЛА КАРЭКТЫВЫ

Неўзабаве ў гаспадарках раёна пачнецца масавае жніво. Ураджай азімых і яравых збожжавых даспявае на плошчы 22,3 тысячы гектараў. Як паведамілі ў аддзеле раслінаводства райсельгасхарча засуха ўнесла свае карэктывы.  На 800 гектарах, асабліва на лёгкіх глебах, пасевы падгарэлі. Дзевяць гаспадарак скасілі гэтыя ўчасткі і заклалі з каласавых збожжасянаж. На вызваленых плошчах вядзецца лушчэнне ржышча і праводзяцца іншыя агратэхнічныя мерапрыемствы. Няблага выглядаюць пасевы ў ААТ «Вялікі Двор», «Агранёманскі», «Вішнявецкі-агра», «Налібакі Агра», «Рубяжэвічы», дзе ёсць спадзяванні атрымаць неблагі ўраджай. Работнікі майстэрняў пастараліся, падрыхтавалі тэхніку да жніва. Гатовы прыняць збожжа збожжасушыльныя комплексы. Галоўнае, каб надвор’е падчас уборачнай паспрыяла хлебаробам.

 

 

АТРЫМАЮЦЬ ДОПУСКНА ЎДЗЕЛ У ЖНІВЕ

Як і ў папярэднія гады, у гаспадарках раёна гэтымі днямі працуе спецыяльна створаная ў райсельгасхарчы камісія па праверцы гатоўнасці тэхнікі да ўдзелу ў жніве. Асноўная мэта – выключыць страты збожжа, таму асабліва пільна абследуюцца збожжаўборачныя камбайны на герметычнасць. Правяраецца наяўнасць на машынах супрацьпажарных сродкаў, аптэчак, спраўнасць электраабсталявання. Толькі пасля поўнага абследавання машыны атрымаюць допуск да работы «Д – 2016». Ва ўборачнай кампаніі будуць задзейнічаны 97 камбайнаў. 

 

ГАРАДЖАНЕ АКАЖУЦЬ ДАПАМОГУ ХЛЕБАРОБАМ

З мэтай аказання дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам на перыяд ўборачнай кампаніі арганізацыямі раёна, як і ў мінулыя гады ў гаспадаркі будуць камандзіраваны людзі і выдзелена тэхніка. У жніве прымуць удзел звыш сарака чалавек, якія маюць пасведчанні механізатараў. Будзе накіравана больш за 50 адзінак тэхнікі: пагрузчыкаў, трактароў і аўтамашын. Як і летась больш грунтоўную дапамогу падшэфнаму ААТ «Шашкі» акажа ААТ «ТБЗ Нёман». 

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *