Агульнымі намаганнямі

Нумары Сельская гаспадарка

Павялічваюцца надоі малака ў ААТ «Рочавічы». За паўгоддзе на фермах таварыства надоена 1484 тоны, што на 234 тоны больш за адпаведны перыяд летась. Гэтымі днямі штодзень у сярэднім ад кожнай каровы жывёлаводы атрымліваюць звыш дзесяці кілаграмаў. На фоне сярэднераённага паказчыка гэта пакуль што невысокі вынік, але прыбаўка да мінулагодняга складае звыш двух кілаграмаў, і гэта настройвае калектыў на аптымістычны лад. За шэсць месяцаў ад каровы надоена па 1624 кілаграмы. Шчыра працуюць у сваіх калектывах і прыкладаюць намаганні для таго, каб павялічыць рэйтынг гаспадаркі, аператары машыннага даення Вольга Сядура (МТФ «Рудзевічы»), Алена Васільева (МТФ «Кондратавічы»), Хрысціна Хімарода (МТФ «Рочавічы») і брыгадзір Рочавіцкай малочнатаварнай фермы Жанна Доўнар. Усе гэтыя жанчыны – вопытныя работніцы, якія не адно дзесяцігоддзе шчыруюць ў жывёлагадоўлі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *