Партыі праяўляюць актыўнасць

Нумары

Палітычная барацьба на парламенцкіх выбарах будзе даволі вострая. Такое меркаванне 7 ліпеня выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА. Лідзія Ярмошына адзначыла актыўны ўдзел партый, асабліва тых, якія адносяць сябе да апазіцыйнага лагера, у вылучэнні кандыдатаў шляхам збору подпісаў. «Мы можам меркаваць, што палітычная барацьба на маючых адбыцца выбарах будзе даволі вострая і выбаршчыкі з цікавасцю змогуць сачыць за гэтай выбарчай кампаніяй», – лічыць старшыня ЦВК. Яна нагадала, што на гэты момант у краіне зарэгістравана і збіраюць подпісы 256 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Большая частка тых, хто паспрабуе вылучыцца такім чынам, – беспартыйныя. У той жа час больш як 90 чалавек – гэта прадстаўнікі партый, звярнула ўвагу Лідзія Ярмошына. 7 ліпеня завяршылася падача заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты. «З 396 заявак, пададзеных на рэгістрацыю груп, чатыром патэнцыяльным кандыдатам адмоўлена на той падставе, што былі парушаны ўмовы закона пры стварэнні ініцыятыўнай групы. А два патэнцыяльныя кандыдаты самі адмовіліся ў далейшым збіраць подпісы і ад рэгістрацыі ініцыятыўнай групы», – сказала старшыня ЦВК.  

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *