Летнія дні

Нумары Соцыум

АДКУЛЬ ПІВАНА ПЛЯЖЫ

У рэдакцыю патэлефанавалі нашы чытачы і паведамілі прыкры факт – у выхадныя на пляжы на рацэ Нёман, што ў рысе горада, ажыццяўляўся райспажыўтаварыствам падчас выязнога гандлю продаж піва. Больш таго, далей падзеі разгортваліся нібыта па загадзя спланаванаму сцэнарыю: да тых адпачываючых, хто набыў піва і, зразумела, стаў ужываць яго, падыходзілі работнікі міліцыі, каб скласці адміністрацыйны пратакол. Яно і лагічна: пляж адносіцца да грамадскага месца, і распіванне тут алкагольных напіткаў і піва забаронена.

За тлумачэннем гэтай сітуацыі мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Пашкевіч. «Піва на пляжы прадавацца не будзе, – запэўніла яна і патлумачыла: – Падобнае парушэнне зафіксавана ўпершыню. Яно разгледжана на нарадзе ў раённым выканаўчым камітэце. Адназначна, што выязны гандаль арганізаваны на пляжы для рэалізацыі прахаладжальных напіткаў, сокаў, марожанага і т. п., але не алкагольных напіткаў і піва».

Ад бяды – далей, таму што, акрамя парушэння грамадскага парадку, менавіта ўжыванне алкагольных напіткаў часцей за ўсё становіцца прычынай няшчасных выпадкаў на вадзе.

 

БАЯВОЕ РАЗГОРТВАННЕ ГАЗАВІКОЎ

Як і ў мінулым годзе, каманда філіяла ВУ «Стоўбцыгаз» прадставіла Стаўбцоўшчыну на першынстве Мінскай вобласці сярод добраахвотных пажарных дружын і добраахвотных санітарных каманд.

Каманда паспяхова прайшла тры этапы – 100-метровую паласу з перашкодамі, тэсціраванне ў вобласці пажарнай бяспекі і баявое разгортванне. Яна заняла дзевятае агульнакаманднае месца сярод 25-ці каманд-удзельніц.

Гэтай летняй парой са спаборніцтваў сярод выратавальнікаў-вадалазаў і выратавальнікаў-плаўцоў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь вярнуліся і Вадзім Грахольскі, Алег Атрушкевіч і Алег Крэнь. Свае навыкі стаўбцоўскія выратавальнікі пацвердзілі на дастойным узроўні. 

 

ІНСПЕКТАРЫ З РАКЕТКАЙ

У сувязі з падрыхтоўкй да штогадовай спартакіяды Мінскага абласнога ўпраўлення МНС на базе фізкультурна-аздараўленчага комплекса прайшлі спаборніцтвы сярод работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па настольным тэнісе.

Ва ўпорнай барацьбе першае месца заваявала каманда інспекцыі нагляду і прафілактыкі. У асабістым заліку першае і другое месцы – у інжынераў інспекцыі Віктара Лісоўскага і Паўла Каразея (адпаведна), трэцяе – у начальніка інспекцыі Аляксандра Полацкага. 

Спартыўная загартаванасць дапамагае выратавальнікам узнімацца над любой надзвычайнай сітуацыяй.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *