Агульнымі намаганнямі

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы звыш 13,3 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў, што на 6,38 цэнтнера больш за адпаведны паказчык летась. Затрамбавана ў сянажныя траншэі больш за 6230 тон сенажу – гэта 83 працэнта да задання. У гаспадарцы стараюцца закласці на зімоўку жывёле дастатковую колькасць пажыўных і якасных кармоў. Звыш 400 тон зялёнай масы запакавана ў рулоны з абгортваннем поліэтыленавай плёнкай.

– Хацелася б закатаць у рулоны пабольш сенажу, – гаворыць упраўляючы сельскагаспадарчага філіяла Аляксандр Дударэвіч. – Толькі уласнага прэса пакуль не маем і арэндаваць тэхніку даводзіцца ў калег. Аднак разлічваем папоўніць запасы такога віду корму.

Аляксандр Дзмітрыевіч задаволены работай кормаўборачнага атрада. Не падвяла тэхніка, якая была своечасова падрыхтавана рамонтнікамі пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Аляксандра Амельчыца. Вырашчаны неблагі ўраджай траў, дзякуючы намаганням намесніка ўпраўляючага Міхаіла Севасцьяновіча і в.а. галоўнага агранома Аляксандра Карсекі. Парупіліся на «зялёным жніве» механізатары Максім Паплаўскі, Дзмітрый Мялешка, Сяргей Лапко, Генадзь Крывулька, Вадзім Казлоўскі, Мікалай Мялешка. На адвозцы шчыравалі тры Сяргеі – Пажога, Грыгор’еў, Светагор і Аляксандр Скорбеж. На кармавых палетках задзейнічаюць і тэхніку райаграсэрвіса.

 

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *