Акцыі

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Раённыя навіны Соцыум

image_pdfimage_print

КРОКАММАЛАДОЙ БЕЛАРУСІ

Маладзёжная дэлегацыя раёна вярнулася з Салігорска, з абласнога маладзёжнага свята «Беларусь маладая», дзе змагла і сябе паказаць, і ў іншых павучыцца.

– Насычаную праграму свята адкрыла творчае шэсце па цэнтральнай плошчы горада шахцёраў і артпарад «БелаРусь – Сэрца Маё» (з вялікіх літар у гэтай назве чытаецца БРСМ), – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Кожны з раёнаў Мінскай вобласці быў прадстаўлены сваёй маладзёжнай дэлегацыяй. За Стаўбцоўшчыну выступалі  ўзорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» (мастацкі кіраўнік – Наталля Захарава) і маладзёжныя актывісты з электрасетак, філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы і інш.

Ва ўрачыстым адкрыцці свята бралі ўдзел старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі, прадстаўнікі аблвыканкама, першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Дзмітрый Варанок. Увазе прысутных быў прадстаўлены праект «Дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі», падчас якога ўзнімаліся надзённыя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вынікі V Усебеларускага народнага сходу, накірункі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Моладзь захацела пачуць думку старэйшага пакалення.

Адбыўся і адборачны тур маладзёжнага харэаграфічнага конкурсу «Агонь танца-2016», у якім выступіла наша «Гарошынка». Выступленне было вельмі ўдалым: перамога адразу ў дзвюх намінацыях – «Шоу-праграма» і «Усходні танец», за што атрымана права ўдзельнічаць у Дні моладзі ў рамках «Славянскага базару ў Віцебску» (ён праходзіць гэтымі днямі). У праграме быў і конкурс маладых выканаўцаў «Моладзь за Саюзную дзяржаву», у якім выступіла малады спецыяліст Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў Маргарыта Нікалаева.       

На працягу свята ладзіліся фестываль маладзёжных субкультур, фестываль фарбаў, бітва дзі-джэяў, у якой, дарэчы, браў удзел і наш раён. А яшчэ – калектыву «Гарошынка» «пашчасціла сфатаграфавацца з адным з ганаровых гасцей свята, вядомым спеваком Аляксеем Хлястовым. Артысту таксама было прыемна ўважыць стаўбцоўскі калектыў, які выконвае адну са сваіх харэаграфічных кампазіцый пад яго аўтарскую песню.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Анастасіі КАЛОДЗІНСКАЙ

 

ПАДАРЫ ДЗЕЦЯМ РАДАСЦЬ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» аб’явілі акцыю — «Падары радасць дзецям».

У ходзе  акцыі арганізаваны збор канцылярскіх прыналежнасцяў, школьнага і спартыўнага адзення, абутку, партфеляў, сродкаў асабістай гігіены. У аддзеле адукацыі ёсць база даных дзяцей, якім гэтыя рэчы неабходны да новага навучальнага года.

Сярод іх – 72 дзіцяці са статусам дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (21 дзіця знаходзіцца на выхаванні ў прыёмных сем’ях, 45 – у апякунскіх, 6 -– у дзіцячым доме сямейнага тыпу). Нельга не аказаць падтрымку і 159-ці дзецям з 79 сем’яў, якія прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, на Стаўбцоўшчыне пражываюць 475 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 1404 дзіцяці, больш за сто сем’яў – малазабяспечаныя, у іх гадуюцца 224 дзіцяці. Усе гэтыя дзеці маюць патрэбу ў  нашым клопаце, увазе, маральнай і матэрыяльнай падтрымцы.

З ахвяраванняў, зробленых арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, жыхарамі раёна будуць сфарміраваны падарачныя наборы і перададзены канкрэтным дзецям і іх сем’ям (кантактныя тэлефоны – 7-83-18, 7-49-56). З нашай дапамогай у Дзень ведаў кожнае дзіця зможа з радасцю і ўпэўненасцю адправіцца ў школу.  

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *