НАДЗЕЯ ДЛЯ ДАР’І ШАЎЧЭНКА

Iм патрэбна ваша дапамога Нумары

image_pdfimage_print

У раённы камітэт БРСМ звярнулася маладая сям’я стаўбчан — Таццяны і Дзмітрыя Шаўчэнка, якім неабходна дапамога ў лячэнні пяцігадовай дачкі Дар’і.

Дзяўчынцы, першынцу ў іх сям’і, пастаўлены складаны дыягназ, таму неабходны лячэнне і догляд. Па апошніх даных, Дар’ю бяруць на кансультацыю ў нямецкую клініку, дзе, магчыма, у далейшым можна будзе прайсці і лячэнне.

— На даным этапе раённы камітэт аказвае інфармацыйную падтрымку маладой сям’і Шаўчэнка, якая пражывае ў інтэрнаце філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдзінгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. Падрыхтавалі і распаўсюджваем адпаведную лістоўку сярод суб’ектаў гаспадарання, — расказала першы сакратар райкама БРСМ Дзіяна Ранцюк. —  Усе рэквізіты для аказання пасільнай фінансавай дапамогі гэтай сям’і ёсць у мясцовым аддзяленні Беларусбанка. Шчыра верым, што і на гэты раз усім  разам удасца падарыць надзею Дар’і Шаўчэнка.

Як, дарэчы, удалося падарыць яе Івану Крамко, Надзеі Канашэнка, Антону Бандаровічу, нашым стаўбцоўскім дзеткам, апеку над якімі яшчэ раней таксама ўзяў БРСМ. Дабрачыннасць, валанцёрскі рух «Добрае сэрца» — адна з адметнасцяў дзейнасці раённай маладзёжнай арганізацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *