«Чакаем вас у Нясвіжскім дзяржаўным каледжы»

Адукацыя Нумары

Шостага ліпеня 2016 года ў ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна і аздараўленчым лагеры імя А. Чайкі адбылася сустрэча з дырэктарам УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа» Аленай Жураўлёвай.

Алена Васільеўна сустрэлася з рабятамі, каб расказаць аб сваёй навучальнай установе, якія спецыяльнасці можна атрымаць, закончыўшы Нясвіжскі каледж. Выхаванцы лагераў з цікавасцю слухалі, як у каледжы захоўваюць і памнажаюць традыцыі мінулага: настаўніцкай семінарыі (з 1875 года), вучылішча (1944-1956 гг.), педагагічнага вучылішча (з 1984 г.).

Сёння ў каледжы навучаецца 466 вучняў. У дадзенай установе адукацыі можна атрымаць прафесію па адной з пяці спецыяльнасцяў: пачатковая адукацыя, фізічная культура, замежная мова, турызм і гасціннасць, дызайн (графічны). У каледжы працуюць 62 выкладчыкі, якія актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе.

Візітнай карткай каледжа з’яўляецца навуковае таварыства вучняў «Пасціжэнне», народны аматарскі калектыў «Нясвіжскія лыжкары», валанцёрскі атрад «Эра міласэрнасці», педагагічны атрад «НесКо».

Алена Васільеўна расказала, што Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа праводзіць работу па інтэграцыі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Заключаны дагаворы на атрыманне вышэйшай адукацыі ў скарочаныя тэрміны па ўсіх спецыяльнасцях з ВНУ Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе будзе праведзены першы набор па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».

У канцы сустрэчы Алена Васільеўна адказала на ўсе пытанні, якія цікавілі выхаванцаў лагера, і пакінула на памяць інфармацыйныя лісткі аб Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Якуба Коласа.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *