Зусім хутка ў сельскагаспадарчых арганізацыях Мінскай вобласці пачнецца масавая ўборка ўраджаю.
Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці клапоціцца аб недапушчэнні парушэнняў у падрыхтоўцы да ўборкі.
Сярэдняя нагрузка на адзін збожжаўборачны камбайн у 2016 годзе складзе 250 гектараў, што пры аптымальных умовах дазволіць завяршыць уборачную кампанію збожжавых культур за 13 дзён.
Разам з тым на ўказаны тэрмін адзначаны нізкі працэнт гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў у Пухавіцкім (24%), Лагойскім (38%), Крупскім (52%) раёнах. Гатоўнасць прыставак для ўборкі рапса складае 92%, для ўборкі кукурузы — 99%. Вынікі маніторынгу сведчаць аб неабходнасці актывізацыі работ па рамонце тэхнікі, задзейнічанай ва ўборачнай кампаніі.
Напрыклад, на 29.06.2016 г. у ААТ «Чырвонадворцы» гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў складала 62%, у ААТ «Гарняк» Салігорскага раёна 44%. На 30.06.2016 г. у ААТ «Халопенічы» Крупскага раёна ў поўным аб’ёме не гатовы ні адзін камбайн.
Таксама адзначаны факт нізкай гатоўнасці збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў. Ніжэй сярэднеабласного ўзроўню падрыхтоўка ЗСК ідзе ў Бярэзінскім (35%), Пухавіцкім (52%), Уздзенскім (59%) раёнах. Недастатковы працэнт гатоўнасці збожжаачышчальных машын у Дзяржынскім (80%), Мядзельскім і Слуцкім (па 82%) раёнах.
Практычна ва ўсіх гаспадарках, дзе праводзіўся маніторынг, злабадзённым з’яўляецца пытанне забяспечанасці гаруча-змазачнымі матэрыяламі.
Напрыклад, паступленне паліва ў ААТ «Гарняк» Салігорскага, ААТ «Дубрава-2013» Маладзечанскага, СФГ «Руднае» Капыльскага раёнаў адбываецца «з калёс».
У сувязі з гэтым Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці лічыць неабходным на месцах актывізаваць работу па падрыхтоўцы да масавай уборкі сельгаскультур, што дазволіць правесці яе якасна і арганізавана. Адпаведныя прапановы ў адрас мясцовых органаў улады накіраваны. Кантроль працягваецца.
Упраўленне кантролю
за работай аграпрамысловага
і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці