Грамадства

Нумары Соцыум

ТРЫ РАЗЫ ПА ТРЫЦЦАЦЬ

І гэта дакладна – пра ветэранаў вайны

На Стаўбцоўшчыне пражывае 44 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, двое з іх, Мікалай Ярашэвіч і Юльян Мамонька, у вёсцы Перакопаўшчына. Трэба ж так, невялікая вёска на тэрыторыі Вішнявецкага сельсавета, усяго да дзясятка пастаянных жыхароў, а «шчыльнасць» ветэранаў – самая высокая сярод сельскіх населеных пунктаў. Другой такой Перакопаўшчыны ў нас няма. Перакопаўшчынскім ветэранам – па 90. Не зважаючы на гэта, яны маладыя душой, ініцыятыўныя, таму будзе дакладней сказаць пра іх узрост так: ім – тры разы па трыццаць.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іосіф Язвінскі заўважыў у іх адрас: «Слава Богу, што ёсць ветэраны. Яны людзі высокамаральныя. Ад іх набіраешся жыццёвай энергіі, аптымізму». Напэўна, і ветэранская арганізацыя ў нечым спрыяе гэтаму: не забывае сваіх ветэранаў, падтрымлівае добрую традыцыю ўшанавання іх з нагоды жыццёвых юбілеяў. У апошні час гэта традыцыя стала яшчэ больш цікавай, сумеснай, таму што да яе далучыліся іншыя арганізацыі.

Юльян Мамонька адзначыў свае «тры разы па трыццаць» напрыканцы мінулага года, а Мікалай Ярашэвіч – нядаўна, 7-га ліпеня. Павіншаваць шаноўнага ветэрана з юбілеем прыехалі шматлікія госці. Бадай, самыя гучныя – артысты Вішнявецкага Дома культуры. Яны пачалі вітаць юбіляра яшчэ на вуліцы. А святочна прыбраны Мікалай Паўлавіч, побач з якім – яго верная спадарожніца Ірына Іосіфаўна, і сам стаў падпяваць артыстам. Ён, музыкант-самавучка, па жыцці быў актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці. Нездарма сказала пра яго заслужаны работнік культуры Марыя Грэсь: «Наша знаёмства і першая сустрэча – гэта песня». Песня, прыродны артыстызм зрабілі Мікалая Паўлавіча чалавекам вядомым, з шырокім колам сяброў і знаёмых. І сёння глыбіня гэтых шматгадовых чалавечых повязяў асабліва адчувальная, калі, напрыклад, чуеш з вуснаў Мікалая Паўлавіча вельмі цёплае, бацькоўскае – «Ніначка».

«Ніначка» – гэта старшыня Вішнявецкага сельвыканкама Ніна Гурыновіч. Ёй ветэран падзякаваў, з уласцівым яму гумарам,  за дружбу, «якая не ржавее». Ніна Іосіфаўна яму – за патрыятычную работу сярод моладзі (у гэтым годзе да ўзнагародаў Мікалая Ярашэвіча дадалася і яшчэ адна – медаль Чэшскай Рэспублікі за вызваленне Прагі), а таксама за тое, што сядзіба яго заўсёды была і застаецца добраўпарадкаванай, дагледжанай і з яе гаспадароў бяруць прыклад іншыя вяскоўцы.

Падарункі і віншаванні перадалі Святлана Макавецкая, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Вішнявецкі-агра», з якім у Мікалая Ярашэвіча звязана ўсё свядомае жыццё, і старшыня пярвічнай арганізацыі інвалідаў Вішнявецкага сельсавета Алена Гоцкая.

З асаблівым каларытам былі віншаванні ад старшыні раённай арганізацыі інвалідаў Зінаіды Катлашэўскай і доктара Ханса Мёрса (дабрачынным нямецкім фондам «Дапамога пацярпелым дзецям», які яны ўзначальвалі, шмат чаго зроблена для жыхароў Стаўбцоўшчыны, у тым ліку для дзяцей, інвалідаў). Доктар Мёрс не прамінуў сказаць 90-гадоваму юбіляру: «Да гэтай пары ў многіх кампаніях я адчуваў сябе старэйшым, а знаходзячыся ў кампаніі Мікалая Паўлавіча, адчуваю сябе маладым. Вельмі рады таму, што ў мяне ёсць такі сябар».

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, кранальнай і гасціннай, у чым, безумоўна, заслуга дачкі Галіны. «Юбілей таты будзем святкаваць яшчэ не адзін дзень – пазавём вяскоўцаў, збяруцца родныя», – гэтыя словы Галіны Мікалаеўны красамоўней за ўсё гавораць пра іх, Ярашэвічаў, «корань», моцны чалавечнасцю і павагай да людзей.

На нашу сустрэчу запрасілі, не адкладваючы, і Юльяна Мамоньку, другога перакопаўшчынскага ветэрана. Хацелася сфатаграфаваць іх, сяброў, на памяць.  «З Паўлавічам мы дружым увесь час,  – гаворыць Юльян Міхайлавіч. – Ён у Любкаўшчыне нарадзіўся, я – у Перакопаўшчыне. Пражылі побач, дзяцей пагадавалі. Разам рабілі ў калгасе. Ведаем тут усё і ўсіх».

Юльян Мамонька ваяваў у разведцы. Вызваляў Берлін, Дрэздэн. Дэмабілізаваўся ў 1947 годзе. На вайне атрымаў раненне вока. Ён часта бывае ў гасцях у Паўлавіча. Застаўся ўдаўцом, а ўдвух весялей праводзіць час.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

 

ВАКАНСІІ ЁСЦЬ. НЕАБХОДНА ПЕРАВУЧВАЦЦА

У бягучым годзе ў службу занятасці звярнуліся 483 жыхары раёна, што на 89 чалавек больш, чым за гэты перыяд летась. Па апошніх дадзеных, на ўліку знаходзяцца 149 беспрацоўных, большасць якіх пражывае ў райцэнтры. Узровень рэгістрыруемага беспрацоўя вагаецца ў межах 0,8 працэнта ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва раёна.

Мэтанакіраваная работа па працаўладкаванні грамадзян дапоўнена пастаянным маніторынгам стану рынку працы, штотыднёвым аналізам зваротаў грамадзян у службу занятасці і рэгістрацыі беспрацоўных, кансультацыямі для работнікаў і наймальнікаў па пытаннях працоўнага заканадаўства і заканадаўства аб занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароне.    

Як падкрэслівае в. а. начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Афанасенка, прычынай павелічэння колькасці зваротаў грамадзян за садзейнічаннем у працаўладкаванні з’явілася ўздзеянне неспрыяльных знешнеэканамічных фактараў, якія выклікалі зніжэнне попыту на рабочую сілу, няпоўную занятасць і рост напружанасці на рынку працы, так і уступленне ў сілу Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», які прымусіў грамадзян, што не працуюць працяглы час, выйсці на рынак працы ў пошуку работы.

Колькасць вакансій, заяўленых наймальнікамі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, склала 225 адзінак. Адпаведна, на аднаго беспрацоўнага, які стаіць на ўліку (149 чалавек), прыходзіцца 1,5 вакансіі. Як правіла, рабочыя вакансіі (слесараў рознага профілю, электрыкаў, станочнікаў, вадзіцеляў, трактарыстаў, вальшчыкаў лесу і т. п.) патрабуюць прафесійнай падрыхтоўкі. Сярод інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых запатрабаваны ў першую чаргу ветурачы, ветфельчары, інжынеры рознага профілю, медработнікі, бухгалтары.

– Марыя Браніславаўна, сёння такі час, што новыя рабочыя месцы ствараюцца не так актыўна, ды і на дзеючых прадпрыемствах і ў арганізацыях адбываецца аптымізацыя колькасці работнікаў. За кошт чаго ажыццяўляецца садзейнічанне занятасці беспрацоўных?

– У раёне распрацаваны і рэалізуюцца мерапрыемствы садзейнічання занятасці насельніцтва  ў 2016 годзе, якія прадугледжваюць розныя формы работы з тымі, хто звяртаецца ў службу занятасці за дапамогай у працаўладкаванні.  Скажу, што асаблівая ўвага ўдзяляецца працаўладкаванню асобных катэгорый грамадзян, якія не здольны на роўных канкурыраваць на рынку рабочай сілы. Да іх ліку адносіцца моладзь ва ўзросце да 21 года, якая ўпершыню шукае работу, а таксама інваліды, адзінокія і шматдзетныя бацькі, асобы перадпенсійнага ўзросту і т. п. У нас 17 працэнтаў беспрацоўных адносяцца да катэгорыі грамадзян, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне, якім прадугледжаны дадатковыя гарантыі ў сферы занятасці насельніцтва. Акрамя таго, значная ўвага надаецца рабоце з бацькамі, абавязанымі кампенсаваць дзяржаве за ўтрыманне іх непаўналетніх дзяцей, і з грамадзянамі, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, асуджаны да выпраўленчых работ ці абмежавання волі. У адпаведнасці з Законам «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» беспрацоўным выдзяляецца матэрыяльная падтрымка ў выглядзе выплаты дапамогі па беспрацоўі, матэрыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, стыпендыі падчас навучання і іншых выплат.

Адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці службы занятасці звязаны з арганізацыяй прафесійнага навучання і перанавучання беспрацоўных па тых прафесіях, якія запатрабаваны на рынку працы. Пры гэтым асноўная ўвага надаецца навучанню пад заказ наймальніка з гарантыяй працаўладкавання. З пачатку 2016 года за кошт сродкаў фонда сацыяльнай абароны насельніцтва накіраваны на навучанне 19 грамадзян. Яны атрымаюць прафесіі повара-кандытара, цырульніка, аператара кацельні, аператара ЭВМ і інш. Дарэчы, прафарыентацыйная работа праведзена і сярод старшакласнікаў, каб скіраваць іх увагу на тыя спецыяльнасці, якія карыстаюцца попытам на рынку працы.

Акрамя таго, адна сям’я беспрацоўнага пажадала перасяліцца ў сельскую мясцовасць, дзе ёй прадастаўлена гаспадаркай не толькі работа, а і жыллё. Пры гэтым сям’я атрымала падтрымку ў памеры 11,5 мільёна рублёў.               

– Сёлета была запатрабавана беспрацоўнымі падтрымка для адкрыцця ўласнай справы?

– На гэтыя мэты траім беспрацоўным выдзелена з бюджэту 61,3 мільёна рублёў. У якасці ўласнай справы яны выбралі аказанне будаўнічых, ветэрынарных паслуг, пазногцевы сэрвіс. Магчымасці  ў гэтым плане не вычарпаны, таму чакаем прапаноў і рашучасці і ад іншых беспрацоўных.

– У час летніх канікулаў служба занятасці падтрымлівае і школьнікаў, якія жадаюць працаваць.

– Для занятасці моладзі падчас канікулаў выдаткаваны сёлета 130 мільёнаў (дэнамінаваных 13 тысяч) рублёў. Не менш за 100 вучняў будуць ажыццяўляць за гэтыя сродкі работы па бягучым рамонце школ, пасадцы зялёных насаджэнняў. Часовую занятасць мы прапануем і для ўсіх беспрацоўных. Арганізуюцца аплатныя грамадскія работы. Сёлета ў іх былі задзейнічаны 127. Яны працавалі на сельгасработах, зборы другаснай сыравіны, падсобных работах. Мы аплачваем выдаткі за дастаўку беспрацоўных да месца працы.

Гутарыла

Таццяна ПЯТКЕВІЧ     

 

 

ДРУЖЫНЫ БЕЗ ФАРМАЛІЗМУ 

З пачатку бягучага года членамі добраахвотных дружын раёна выяўлена 29 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку, у тым ліку 19 з іх – дружынай філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы на чале з камандзірам Наталляй Жаўнерчык.

Добраахвотныя дружыны філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, а таксама электрасетак, аб’яднання камунальных службаў аказваюць актыўнае садзейнічанне міліцыі ў ахове грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 9 Мая і 3 ліпеня.   

– На Стаўбцоўшчыне зарэгістраваны 22 добраахвотныя дружыны, у склад якіх уваходзяць 165 грамадзян. 15 дружын дзейнічаюць у сельскай мясцовасці і сем – у райцэнтры, – расказвае старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Дзмітрый Калкоўскі.

Члены гарадскіх добраахвотных дружын нясуць дзяжурства па ахове правапарадку згодна з графікам, зацверджаным райвыканкамам, сумесна з участковымі інспектарамі міліцыі, супрацоўнікамі ДАІ, міліцыянерамі патрульна-паставой службы.

Паводле Дзмітрыя Калкоўскага, прыцягненне грамадскасці да забеспячэння грамадскага парадку на тэрыторыі раёна з’яўляецца важным складнікам у рабоце райаддзела міліцыі, а канчатковая мэта гэтай работы – прававое выхаванне грамадзян. Зусім не адзінкавыя выпадкі, калі пры актыўным удзеле грамадзян адбываецца затрыманне злачынцы, устанаўленне ўсіх абставін таго ці іншага злачынства, выяўленне і спыненне адміністрацыйных правапарушэнняў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *