Назіральнікі ад БРСМ

Нумары

БРСМ плануе накіраваць назіральнікаў на ўсе выбарчыя ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Сяргей Клішэвіч.  Ён удакладніў, што будуць вылучаны мінімум па два назіральнікі на кожны ўчастак. Другі сакратар ЦК адзначыў, што актывісты БРСМ удзельнічаюць у пікетах па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты.

У састаў абласных і Мінскай гарадской выбарчай камісіі ўключаны 6 прадстаўнікоў БРСМ, у састаў акруговых – 90. Для каардынацыі ўдзелу БРСМ у кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі створаны Рэспубліканскі штаб Саюза моладзі, куды ўваходзяць 18 чалавек. Адпаведныя штабы дзейнічаюць у кожным тэрытарыяльным камітэце грамадскага аб’яднання.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *