Ураджай-2016

Нумары Ураджай-2016

ЖНІВО СТАРТАВАЛА

На гэтым тыдні ў сельгаставарыствах раёна пачалася ўборка збожжавых культур. Жніво сёлета праходзіць у складаных умовах надвор’я.

Першымі вывелі камбайны на збожжавыя палеткі хлебаробы трох сельгаставарыстваў – «Вішнявецкі-агра», «Жацерава» і «Шашкі», затым да іх далучыліся працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Па стане на 21 ліпеня ўсе яны ўбралі 195 гектараў, сярэдняя ўраджайнасць склала 31,2 цэнтнера. 

Па тэмпах уборкі наперадзе вішняўчане, у гаспадарцы на вышэйадзначаную дату было абмалочана 86 гектараў азімага трыцікале.

– Жніво пачалі на ўчастках, якія найбольш пацярпелі ад засухі, – расказвае галоўны аграном Мікалай Клаўшун, – а такіх у нас налічваецца 250 гектараў. Шчыруюць шэсць экіпажаў камбайнераў, а будзе задзейнічана восем. Ураджайнасць пакуль што невысокая, аднак разлічваем намалаціць на круг азімых у межах 40 цэнтнераў.

Са спадзяваннямі на спрыяльнае надвор’е ў далейшым, уборачная кампанія  паступова набірае тэмпы. Збожжавыя і зернебабовыя культуры гаспадаркам раёна неабходна зжаць на плошчы 22139 гектараў.

 

ЦЯРЭБЯЦЬ ЛЁН

Ільнасеючыя гаспадаркі раёна прыступілі да цераблення ільну-даўгунцу. У ААТ «Дзераўное» пад гэтай культурай занята 100 гектараў, на трэцяй частцы плошчы лён пакладзены ў валкі. На гэтай аперацыі задзейнічаны льноўборачны камбайн з Нясвіжскай ільнасемстанцыі. Як расказвае дырэктар таварыства Юрый Тарасевіч, з гэтай арганізацыяй наладжана цеснае супрацоўніцтва. За арэнду камбайна разлічацца паэтапна.

– Па сёлетніх мерках лён у нас вырас неблагі, вышыня сцябла дасягае сямідзесяці сантыметраў, – дадае Юрый Мікалаевіч. – Высявалі беларускі сорт «веста» (раяніраваны навукоўцамі РНДУП «Інстытут ільна», аўт.). Адгружаць льнотрасту будзем на Валожынскі льнокамбінат, які паставіў нам  для вырошчвання «паўночнага шоўку» мінеральныя ўгнаенні, мікраэлементы і сродкі абароны раслін ад шкоднікаў і хвароб.

Пачалі ўборку ільну-зелянцу ў ААТ «Рочавічы». На камбайне ЛК-4 працуе Уладзімір Хімарода. У гэтай гаспадарцы высявалі льнасемя таксама беларускай селекцыі  – сорту «васілёк». Супрацоўнічаюць рочавіцкія льнаводы сёлета з Красненскім льнокамбінатам.

 

ГАТОВЫ ПРЫНЯЦЬ ЗБОЖЖА

Філіял «Стаўбцоўскае  хлебапрыёмнае прадпрыемства» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» гатовы прыняць новы ўраджай. Вытворчыя плошчы прадпрыемства разлічаны на захоўванне 21,5 тысячы тон  збожжа і рапсу. Пры клугласутачнай рабоце магчыма прымаць звыш двух тысяч тон сельгаспрадукцыі. Ад аграрыяў нашага раёна паступіць у лік дзяржзаказу 1200 тон рапсу і 4400 – пшаніцы.

Матэрыяльна-тэхнічная база грунтоўна падрыхтавана. Склады ачышчаны, пабелены, пафарбаваны, праведзена дэзінфекцыя. Усе падрыхтоўчыя работы выкананы сваімі сіламі пры дапамозе гімназістаў, якія працавалі тут на працягу дзесяці дзён. На прадпрыемстве на кропках разгрузкі зроблены новыя прыёмныя прыстасаванні. Праверана абсталяванне ў лабараторыі і вагі, якія ў наступным годзе плануюць замяніць на электронныя. Адначасова створаны і для людзей выдатныя сацыяльна-бытавыя ўмовы. Абсталяваны душавая, пакой адпачынку і прыёму ежы, бытоўка. Усё гэта зроблена ў памяшканні былой канторы, якая пераехала побач. І ў цяперашнім адміністрацыйным будынку праведзены адмысловы рамонт кабінетаў, які выканалі разам спецыялісты і работнікі філіяла. Агароджана новым плотам тэрыторыя прадпрыемства, праведзена яе азеляненне – пасаджаны туі. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Мікалай Пуляк, тэрыторыя філіяла будзе добраўпарадкавацца і надалей.

 

АБ’ЯЎЛЕНЫ МЕСЯЧНІК

У выкананне плана мерапрыемстваў па далейшай рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы  № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», зацверджанага рашэннем аблвыканкама, з 25 ліпеня па 25 жніўня ў Мінскай вобласці праводзіцца месячнік па ахове працы «Уборачная кампанія – без траўматызму». Зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні адпаведнага месячніка і ў нашым раёне.

Мэта месячніка – прафілактыка гібелі і траўміравання работнікаў на вытворчасці, забеспячэнне бяспечных умоў працы падчас падрыхтоўкі і правядзення масавай уборкі ўраджаю, безумоўнага прытрымлівання норм і правілаў па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ў сельскагаспадарчых арганізацыях.

Пр

Фота Наталлі БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *