Справы

Нумары Раённыя навіны

АБНОЎЛЕНЫ ПОМНІКУ НАВАКОЛАСАВЕ

Завершаны работы па добраўпарадкаванні брацкай магілы савецкіх воінаў і партызанаў у пасёлку Наваколасава.

У Дзень Рэспублікі ля абноўленага воінскага захавання адбыўся мітынг з удзелам жыхароў ваеннага гарадка, школьнікаў і ваеннаслужачых вайсковай часці. Маршам прайшлі ля яго маладыя воіны.

Рамонтныя работы пачаліся яшчэ ў студзені бягучага года. Дзякуючы падтрымцы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Іванчанкі, раённым выканаўчым камітэтам было прынята распараджэнне аб правядзенні добраўпарадкавання тэрыторыі брацкай магілы з яе частковым бягучым рамонтам. Сродкі на прывядзенне ў парадак воінскага захавання ахвяравалі працоўныя калектывы, прыватныя прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі раёна. Работы вяліся гаспадарчым спосабам, з прыцягненнем РБУ і аб’яднання камунальных службаў.

– Заменены тратуарныя плітка і борт, абноўлена абліцоўка пастамента на керамаграніт, устаноўлена стэла для ўвекавечвання памяці загінуўшых, а таксама добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, на якой пасеяна трава і высаджаны кветкі, – падвёў вынік старшыня Наваколасаўскага сельвыканкама Дзмітрый Каршанкоў.

Памяць аб героях мінулай вайны жыве і будзе жыць у нашых сэрцах вечна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ   

ДАБУДАВАЦЬІ ЦЭХ, І ХРАМ

Камісіяй, якая створана пры раённым выканаўчым камітэце, вядзецца работа па выяўленні аб’ектаў незавершанага будаўніцтва. Нямала сярод іх зямельных ўчасткаў, выдзеленых грамадзянам для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

Адступленне ад нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва з’яўляецца парушэннем, за якое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Акрамя таго, не прыняцце мераў па своечасовым завяршэнні будаўніцтва і ўвядзенні аб’екта ў эксплуатацыю можа закончыцца крайняй мерай – канфіскацыяй.

– Каб паскорыць працэс будаўніцтва, імкнемся падказаць юрыдычным асобам, грамадзянам неабходную інфармацыю адносна вырабу праектнай дакументацыі, парадку праходжання працэдур і т. п., – звяртае ўвагу начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Яўген Кандратовіч. 

На Стаўбцоўшчыне сярод аб’ектаў незавершанага будаўніцтва фігурыруюць, да прыкладу, дзіцячы садок у аграгарадку Дзераўная (вядзецца яго капітальны рамонт), кацельня Рубяжэвіцкай школы, лесапільны цэх Навасвержанскага лесазавода, майстэрня па рамонце аўтамабіляў у аграгарадку Слабада, у Стоўбцах – прыватны магазін па вуліцы Якуба Коласа, 67-а, гандлёва-фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вуліцы Магістральнай, рэлігійна-культавыя збудаванні.

Пр

 

ГАРАДСКІ «СЕНАКОС»

Актуальным клопатам для работнікаў аб’яднання камунальных службаў з’яўляецца выкошванне баршчэўніка Сасноўскага і іншых інвазіўных раслін.

Плантацыі баршчэўніка зафіксаваны каля гарадскога возера,  сустракаюцца ў іншых месцах горада. Выкошваннем іх, як і абкосам гарадской тэрыторыі, займаюцца Алег Высоцкі і Мікалай Жыбуль. Вялікую дапамогу ў абкосе Стоўбцаў аказвае дзераўнянскі ўчастак пад кіраўніцтвам Андрэя Віцько.

Шмат клопатаў у гэту летнюю пару і ў майстра – ландшафтнага архітэктара Наталлі Грынюк, кветкаводаў Ірыны Свірскай і Таццяны Арловай. Вядзецца праполка і, у сухое надвор’е, паліў клумбаў. У горадзе сёлета высаджана 19 327 штук кветкавай расады.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *