«Школьныя» пакупкі – прама на вуліцы

Нумары Раённыя навіны

З 15-га ліпеня ў Стоўбцах адкрыўся школьны вулічны кірмаш.

У цэнтры шматпавярховага мікрараёна, побач з магазінам «Дзіцячы свет», ва ўсе дні тыдня, акрамя панядзелка, запрашае гандлёвая палатка, у якой можна набыць усё неабходнае да школы. Па вопыту мінулых гадоў вядома, што бацькам зручна такім чынам рабіць традыцыйныя «школьныя» пакупкі – канцылярскія тавары, сшыткі, партфелі, нават швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак.

– Тавару ў нас дастаткова. Атрымліваем яго ад вядомых беларускіх вытворцаў, пастаянна падвозім новыя партыі, – адзначыла прадстаўнік райспажыўтаварыства Таццяна Ахраменка.

Таццяна Ахраменка паведаміла, што ў магазін «Дзіцячы свет» завозіцца абсталяванне, каб у бліжэйшы час адкрыць на месцы складскога памяшкання новы аддзел – аддзел абутку з элементамі франчайзінгу (арэнды таварнага знаку ці камерцыйнага абазначэння). Асноўны брэнд гэтага фірменнага аддзела будзе належаць ААТ «Абутковая фабрыка «Нёман» (г. Гродна), хаця ў шырокім асартыменце будуць прадстаўлены і ўсе іншыя беларускія вытворцы абутку – «Марка», «Сівельга», «Белвест» і інш. Падабраць патрэбную па памеры, фасоне і сезоне пару для дзяцей або дарослых не складзе ніякой праблемы.

Ідучы насустрач пакупнікам, райспажыўтаварыства з ліпеня па верасень прадастаўляе магчымасць набываць тавары школьнага асартыменту у крэдыт, сума якога складае 100  і больш рублёў (дэнамінаваных). Такая пазыка мае для бацькоў школьнікаў істотныя перавагі – яна беспрацэнтная, без першапачатковага ўзносу.

З 15 па 21 жніўня гандлёвыя работнікі сумесна з пастаўшчыкамі плануюць арганізаваць акцыю «Школьны бум», падчас якой будзе прадастаўлена 15-працэнтная скідка на ўвесь тавар школьнага асартыменту. З 22 па 31 жніўня намячаецца акцыя «Добры дзень, школа!» – з прадастаўленнем 10-працэнтнай скідкі пры пакупцы школьнага тавару на суму 40 і больш рублёў (дэнамінаваных).

У гэтым годзе, як і летась, магазін «Дзіцячы свет» далучаецца да раённай дабрачыннай акцыі – «Падары радасць дзецям». Гэта азначае, што кожны з нас можа набыць у магазіне канцылярскія і іншыя тавары і пакінуць іх у дабрачыннай скрыні –  для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей са шматдзетных і іншых сем’яў раёна.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *