Вядзецца другі ўкос

Нумары Сельская гаспадарка

У сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў. Касавіца праходзіць на ўзроўні і без асаблівых праблем. Ужо назапашана немалая колькасць і якасных кармоў для грамадскага статка. Другі ўкос траў у гаспадарках праведзены на плошчы больш за шэсць з паловай тысяч гектараў, што складае звыш 67 працэнтаў да запланаванага. Нарыхтавана 24437,6 тоны кармавых адзінак травяных кармоў. На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне прыпадае па 7 цэнтнераў кармавых адзінак. Лепшыя паказчыкі ў СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс»,  ААТ «Рубяжэвічы» і «Вішнявецкі-агра».

Нарыхтавана па раёне 5956 тон сена, найбольшая колькасць ў ААТ «Агранёманскі» – звыш 1440 тон. Закладзена 75432 тоны сенажу – палова да задання. У палімерную ўпакоўку запрасавана 12963 тоны: у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – 3875 тон, у ААТ «Каганец» – 2399 тон. Закладзена 8143 тоны збожжасенажу. Справіліся з другім ўкосам корманарыхтоўшчыкі ААТ «Радзіма Якуба Коласа»,  блізкія да завяршэння касьбы траў «Радзіма Дзяржынскага» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *