Прэзідэнт падпісаў кодэкс Беларусі аб культуры

Нумары Тэма тыдня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кодэкс аб культуры распрацаваны ўпершыню і не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Ён грунтуецца на дзеючых цяпер нормах законаў «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь», «Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь», «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь», «Аб творчых саюзах i творчых работнiках», «Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь», «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь».

Кодэксам прадугледжваецца стварэнне на базе існуючых прававых інстытутаў адзінага механізма рэгулявання адносін у сферы культуры і адначасовае ўстараненне недахопаў прававога рэгулявання ў гэтай сферы, забяспечваецца скарачэнне прававых актаў па пытаннях культуры і іх упарадкаванне.

У мэтах захавання культурных каштоўнасцей, развіцця арганізацый культуры і забеспячэння агульнадаступнасці культурных здабыткаў Кодэксам устанаўліваюцца прававыя, арганізацыйныя, эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнай дзейнасці і рэгулююцца праваадносіны ў наступных сферах: захаванне і развіццё культурных каштоўнасцей, ахова гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны; бібліятэчная і музейная справа; кінематаграфічная дзейнасць; народныя мастацкія рамёствы, дзейнасць калектываў мастацкай самадзейнасці; правядзенне культурных мерапрыемстваў, арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва; узнагароды ў сферы культуры.

Кодэкс уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. 

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *