У Стаўбцоўскім лясгасе вырашылі змяніць свой імідж.
– Гэтымі днямі завяршаюцца работы па рамонце фасада адміністрацыйнага будынка прадпрыемства, – адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. – Выкананы яго ўцяпленне і атынкоўка, дадаюцца апошнія штрыхі – пафарбоўка.
Хутка і зладжана працуе падрадная арганізацыя – работнікі ПМК-233.
Лясгас – прадпрыемства з ліку экспартных, з вялікім вытворчым патэнцыялам, высокай культурай вытворчасці і лесакарыстання, таму і пытанням падтрымання іміджу тут надаецца асаблівая ўвага. За апошнія гады ўсе лясніцтвы на тэрыторыі раёна добраўпарадкаваны, кожнае з іх вылучаецца арыгінальным дызайнам.
І сапраўды, аўтарытэт калектыву падмацоўваецца, акрамя належнай арганізацыі вытворчасці, і выглядам аб’ектаў. Нездарма гавораць: гаспадарлівасць і культура ва ўсім бачныя.
Пр