Іграманія – камп’ютарны дурман

Нумары Соцыум Увага - дзецям

У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя было шмат публікацый аб шкодзе камп’ютарных гульняў, якія тады толькі падымалі галаву. Цяпер жа віртуальны дурман па ўздзеянні на арганізм стаў сур’ёзнай праблемай. Працвітае камп’ютарнае «пірацтва». Ігры лёгкадаступныя, і далёка не ўсе могуць спаўна ацаніць іх небяспеку. Часцей за ўсё ахвярамі віртуальнай рэальнасці становяцца дзеці і падлеткі. Бацькі не забараняюць ім гэты занятак, думаючы, што гэта лепш, чым нядобрая кампанія на вуліцы. Аднак сюжэты большасці камп’ютарных гульняў культывіруюць падман і насілле як адзіны спосаб вырашэння праблемы. І нават калі дзіця не ўпадзе ў залежнасць, яго псіхіка можа быць пашкоджана «жалезным монстрам». Тыя самыя папулярныя «стралялкі» бяскрыўдныя толькі ў пэўных межах, але калі хлопец ці дзяўчына гадзінамі сядзяць за камп’ютарам, то варта тут умяшацца бацькам. А не закрываць вочы, верыць, што, маўляў, яны гэтак робяць урокі, выконваюць школьнае заданне.

Паталагічнае захапленне камп’ютарнымі гульнямі і мадэліраваннем розных відовішчаў, ненарміраваная работа ў інтэрнэце, працяглы прагляд высокакантрастных малюнкаў з мноствам рознакаляровых дэталяў небяспечныя для здароўя.

Сімптаматычныя парушэнні праяўляюцца ў парушэнні зроку, агульным недамаганні, аслабленні імунітэту і хваробах, выкліканых сядзячым ладам жыцця. Пакутуюць цэнтральная нервовая сістэма і псіхіка.

Што параіць тым, у каго дома ўжо існуе праблема, выкліканая камп’ютарнай гульнявой залежнасцю? Плануйце час так, каб адцягнуць дзяцей ад камп’ютара, займайце іх другой карыснай справай, каб яны маглі ўбачыць нешта іншае, акрамя гэтых гульняў. Не адмаўляйцеся падтрымліваць размову аб гульнях, бо калі ігнараваць гэтую тэму, то чалавек увойдзе ў сябе і хвароба будзе прагрэсіраваць. Не трэба прымаць рэзкіх рашэнняў. Ваша задача – растлумачыць, што гульня – гэта пустая трата часу. Патрэбна праявіць цярпенне, прыкласці нямала сіл, каб справіцца з гэтай праблемай.

Тут можна гаварыць і аб культуры правядзення вольнага часу. Карысна тое, што абагачае ведамі, садзейнічае развіццю інтэлекту, а не атупляе, адурманьвае.

Ірына ПЯРХАЛЬСКАЯ,

урач-валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *