Другі этап уступнай кампаніі 2016 года – на кантролі

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

На другім этапе ўступнай кампаніі 2016 года абласной камісіяй, створанай распараджэннем Старшыні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе ад 08.06.2016 г. № 8, праводзіцца кантроль за правядзеннем уступных іспытаў у 23 установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Асаблівая ўвага пры правядзенні іспытаў членамі камісіі ўдзяляецца праверцы дакументаў аб адукацыі і дакументаў на ільготы пры паступленні асобных катэгорый абітурыентаў, парадку правядзення ўступных іспытаў па спецыяльнасці, парадку залічэння абітурыентаў у навучальныя ўстановы.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў рабочыя дні з 09.00 да 18.00 працуюць тэлефоны «гарачай лініі»: (8-017) 284-03-42, 284-09-06, 331-61-08, па якіх усе жадаючыя могуць звярнуцца за вырашэннем узніклых пытанняў пры правядзенні ўступных іспытаў, а таксама выказаць свае заўвагі і прапановы па паляпшэнні іх правядзення.

Упраўленне кантролю бюджэтна-фінінсавай сферы і дзяржаўных органаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *