Прашу мацярынскім сэрцам

Iм патрэбна ваша дапамога Нумары

image_pdfimage_print

Для мяне самая вялікая каштоўнасць —  жыццё майго сына. Эдзіку Ма з Мазыра лёс паслаў нялёгкія выпрабаванні. Да пяці гадоў хлопчык нармальна рос і развіваўся. Але каварная хвароба паставіла крыж на шчаслівым дзяцінстве Эдзіка. У 2007 годзе на фоне прастуды і высокай тэмературы ў яго пачаліся спінныя сутаргі са стратай прытомнасці. Прастуда прайшла, аднак сутаргі  засталіся і пачалі прагрэсіраваць. Пазней да гэтай немачы дабавілася яшчэ эпілепсія і іншыя захворванні. У 2010 годзе дзіця назіралі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Мінску, дзе МРТ паказала асіметрыю бакавых жалудачкаў, прычым левы жалудачак большы за правы. У 2011 годзе Эдзіку зрабілі платнае даследаванне ў інстытуце імя Бехцерава ў Санкт-Пецярбургу, дзе была выяўлена паталогія развіцця мозга, якая лечыцца за мяжою.

Бацька Эдуарда, грамадзянін Кітая, адмовіўся ад сына-інваліда, а пасля скасавання шлюбу паехаў на радзіму і знік. Ніякай дапамогі сын ад яго не атрымлівае. Больш за шэсць гадоў хлопчык прымае  супрацьсутаргавыя прэпараты, якія не дапамагаюць. Прыступы здараюцца кругласутачна. Шанц дзецям з такімі захворваннямі даюць спецыялісты кітайскай клінікі ў Харбіне. Ва ўсходніх дактароў ёсць вопыт работы з такімі пацыентамі. Хлопчыка згадзіліся прыняць на поўную дыягностыку і рэабілітацыю. Адна дыягностыка з мінімальным тэрмінам рэабілітацыі (адзін месяц) з дарогай, пражываннем, паслугамі пераводчыка, кансультацыяй, лячэннем каштуе прыкладна  20 тысяч долараў.

Прашу вас, падарыце дзіцяці хоць маленькую надзею на выздараўленне!

eduard

Падрабязная інфармацыя, дакументы і рэквізіты для пералічэнняў на сайтах Беларусбанка, фонду «Прикосновение к жизни» — Эдзік Ма.

Дабрачынныя рахункі Ма Эдуарда Цюанавіча адкрыты ў ЦБП № 317 ААТ «Беларусбанк» у Гомельскай вобласці, г. Мазыр, вул. Савецкая, 130, УНП 400230388, МФО 151501678.

Беларускія рублі: транзітны рахунак № 3819382119558 для залічэння на дабрачынны рахунак № 000068 у філіяле № 317 на імя Мароз Таццяны Аляксееўны для лячэння сына Ма Эдуарда Цюанавіча.

Для пераводаў: 247760, Беларусь, Гомельская вобл., г. Мазыр, бульвар Юности, д. 79, кв. 37, Мароз Таццяне Аляксееўне на лячэнне сына. Телефон: 8-029-239-20-83. WebMoney ў беларускіх руб.: В308871716635, Easypay: 23355920.

Сардэчная ўдзячнасць і нізкі паклон тым, хто адгукнецца на нашу бяду.

Таццяна МАРОЗ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *