Найбольш высокая нараджальнасць у гэтым годзе адзначана на тэрыторыі Вішнявецкага, Старасвержанскага, Заямнаўскага сельсаветаў, а ў Рубяжэвіцкім сельсавеце яна вырасла аж у тры разы.
За шэсць месяцаў бягучага года ў нашым раёне зарэгістравана 221 нараджэнне, у прыватнасці 151 – у Стоўбцах. Адносна аналагічнага леташняга перыяду назіраецца змяншэнне на 20 нараджэнняў. У райцэнтры колькасць рэгістрацый знізілася на 17, у сельскай мясцовасці – на тры. Так, ніводнай рэгістрацыі нараджэння не было ў Налібацкім сельсавеце, только адно дзіця зарэгістравана ў Мікалаеўшчынскім.
Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі застаюцца Мацвей, Максім, Кірыл і Арцём. Часта ўжываюцца імёны – Багдан, Мікіта, Аляксандр. Такія прыгожыя старадаўнія імёны, як Іван, Глеб, Алег таксама паступова вяртаюцца ў сучасныя сем’і. Бацькі называлі сваіх дзетак у 2016 годзе і нязвычнымі імёнамі, такімі як Эміль, Даніэль, Яфім. Усяго сёлета для хлопчыкаў было выкарыстана 48 імёнаў, для дзяўчынак – 43. Самыя папулярныя дзявочыя імёны – Софія, Ксенія, Дар’я, Вікторыя, Анастасія, Лізавета, Паліна, а некалі распаўсюджаныя імёны Жанна, Таццяна, Юлія, Ірына усё больш трапляюць у разрад рэдкіх. Затое, мяркуючы па мінулым годзе, сустракаліся і нязвычныя для беларусак імёны — Віталіна, Луіза, Марыса.
У гэтым годзе ў Стоўбцах зарэгістравана нараджэнне чатырох двойняў. 36 дзетак нарадзілася ў жанчын, шлюб якіх не зарэгістраваны. У адносінах да 30-ці дзяцей выканана ўстанаўленне бацькоўства.
Што датычыць рэгістрацый заключэння шлюбу, то іх колькасць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 11 і складае па раёне 113 рэгістрацый: 84 шлюбы зарэгістраваны аддзелам ЗАГС і 29 – сельвыканкамамі. У аддзеле ЗАГС зарэгістравана 15 шлюбаў з замежнымі грамадзянамі, сярод якіх сем – грамадзяне Расійскай Федэрацыі, тры – Украіны, два – Малдовы, па адным – Казахстана, Грузіі і Турцыі. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын – 32 гады, жанчын – 29 гадоў. Для скасавання шлюбу ў наш аддзел звярнуліся ў гэтым годзе 11 сямейных параў, што на чатыры менш, чым у першым паўгоддзі 2015 года.
У першым паўгоддзі зарэгістравана 378 смерцяў (99 – у горадзе, 279 – у сельскай мясцовасці), што на 39 менш, чым за аналагічны леташні перыяд. 69 чалавек сярод памерлых былі ў працаздольным узросце. Сярэдні ўзрост памерлых мужчын – 65 гадоў, жанчын – 78.
Васьмі грамадзянам была выканана рэгістрацыя перамены прозвішча і ўласнага імені.
Надзея КАРТУЗАВА,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама
Найбольш высокая нараджальнасць у гэтым годзе адзначана на тэрыторыі … КАГО? свиней, вОлков, лошадей или все-таки детей. Об этом узнаем лишь в ; абзаце — 36 дзетак нарадзілася. И почему Софьи и Богданы. Если Софья популярная среди женских имен, то среди мужских — Мацвей, Максім, Кірыл і Арцём и только потом Багдан?
Рейтинг комментария:
0
0