Весткі з палёў

Нумары Ураджай-2016

image_pdfimage_print

ЗБОЖЖАСЯНАЖ  З  АДНАГАДОВЫХ  ТРАЎ

У кормавытворчасці аднагадовыя травы з’яўляюцца прамежнай крыніцай для папаўнення запасаў кармоў для жывёлы. У ТАА «СЖК «Налібакі» трэці год запар выкарыстоўваюць для закладкі збожжасенажу яравое трыцікале ў сумесі з пялюшкай і маюць выдатны, збалансаваны па бялку, цукры і амінакіслотах корм. Сёлета ў гаспадарцы на гэтыя мэты было пасеяна на тарфяніках 300 гектараў аднагадовых траў.

– Пры такой высокай шчыльнасці жывёлы, якую трэба карміць і пасвіць, нарыхтоўка такога віду корму – для нас выхад з сітуацыі, – расказвае дырэктар таварыства Віталій Кушнер. – У апошнія гады засушлівае надвор’е не асабліва спрыяе адрастанню шматгадовых траў і першы ўкос не заўсёды бывае паўнацэнным. Да таго ж, зямлі ў нас не так і многа.  А за кошт адналетнікаў удаецца стабілізаваць кормавытворчасць. Засеялі аднагадовай групай і двухсотгектарную плошчу, на якой загінуў рапс. Расліны пайшлі ў рост, асабліва радуе проса. Яравое трыцікале сеем таму, што яно лепшае за авёс: не палягае і аддзячвае высокай ураджайнасцю зялёнай масы. Летась мы ўбралі і заклалі ў фазе васковай спеласці тысячу тон сенажу толькі з чыстага трыцікале. Кармілі ім быкоў, таму вынік па прывагах атрымалі выдатны. І надоі малака ў нас на ўзроўні. Вытворчасцю збожжасенажу з аднагадовых траў абавязкова трэба займацца.

3s_2_08Як падкрэслівае дырэктар, сёлета атрымалі з кожнага гектара па 250 цэнтнераў зялёнай масы. Касілі на падкормку жывёле і заклалі ў траншэі ў Кляцішчы і Церабейным тры тысячы тон збожжасенажу з аднагадовых траў.

На гэта звярнуў ўвагу  старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, які арганізаваў наведванне таварыства кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў раёна з мэтай пераймання вопыту. Дырэктары гаспадарак пабывалі ў Кляцішчы, дзе аднагадовую сумесь убіралі прамым камбайнаваннем. Юрый Мікалаевіч параіў прымяніць накоплены налібаччанамі станоўчы вопыт у гаспадарках.

На здымку: (злева направа) на травяных палетках дырэктар таварыства Віталій Кушнер гутарыць з трактарыстам Валерыем Лісоўскім і камбайнерам Ігарам Панасюком.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара

 ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 1 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія на камбайне «Лексіон-560» убралі 193,9  гектара і намалацілі 603,6 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Генадзяў Янскіх, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 188 гектараў і намалацілі 526 тон збожжа;

– трактарыст ААТ «Дзераўное» Дзмітрый Дзям’янка, які на трактары «Джон-дзір» перавёз 837,5 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Эдуард Рымашэўскі, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 713 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатолій Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 485 тон збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра Гярлоўскага і Валерыя Яўсейчыка, якія на камбайне «КЗС-1218» ўбралі 121,8 гектара і намалацілі 460,3 тоны збожжа; 

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Віталія Тарабэша і Віталія Ганчарэнкі, якія на камбайне «МЕГА-350» убралі 149,9 гектара і намалацілі 459,6 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Фінат Саітгарэеў, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 379,5 тоны збожжа.

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне «МАЗ- 555» перавёз 362 тоны збожжа.

 НА ПАЛЯХ РАЁНА (інфармацыя на 1 жніўня)

Збожжавыя і зернебабовыя культуры зжаты па раёне на 7584 гектарах – гэта 35,1 працэнта ад пасеянага. Па тэмпах уборкі па-ранейшаму ў лідарах хлебаробы ААТ «Жацерава», на другім і трэцім месцах – працаўнікі ААТ «Вялікі Двор» і «Радзіма Якуба Коласа».

Сабрана 23109,6 тоны збожжа. Найбольшы валавы збор у ААТ  «Агранёманскі», «Вялікі Двор»,»Вішнявецкі-агра», «Радзіма Якуба Коласа» і «Дзераўное», дзе перасягнуты двухтысячныя намалоты.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых складае па раёне 30,5 цэнтнера з гектара. У ААТ «Агранёманскі» намалочваюць па 41,7 цэнтнера на круг, у «Вялікім Двары» – па 40,5 цэнтнера, у «Радзіме Якуба Коласа» – па 33,9 цэнтнера.

Самыя ўмалотныя азімае трыцікале і азімая пшаніца ў ААТ «Вялікі Двор»: кожны гектар аддзячвае адпаведна 58,3 і 51,5 цэнтнера. Азімае жыта і зернебабовыя лепшыя ў ААТ «Агранёманскі»: на круг намалочваюць адпаведна па 47,3 і 30,4 цэнтнера.

Хутчэйшымі тэмпамі ўбіраецца салома ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Вялікі Двор».

Пад сяўбу азімых збожжавых і рапсу ўзарана 2186 гектараў глебы.

Лён выцераблены на плошчы 211 гектараў, што складае 47 працэнтаў да плана. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *