Дапаможам у будаўніцтве храмаў!

Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

image_pdfimage_print

3k_2_08У райвыканкаме адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі, прадстаўнікамі бізнесу горада і раёна. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Горлаў расказаў аб развіцці раёна, прыярытэтах у сацыяльнай палітыцы. Шмат зроблена, але патрэбна яшчэ зрабіць значна больш. Адна з першачарговых задач – будаўніцтва новага дзіцячага сада. Патрабуюць рамонту іншыя сацыяльныя аб’екты. Неабходна правесці рэканструкцыю парку Дружбы народаў,  каб ён стаў утульным месцам адпачынку, працягваць добраўпарадкаванне.  Усё патрабуе вялікіх фінансавых затрат. Гэта наш горад, ён павінен быць адметным, прывабным, утульным для нас і нашых дзяцей. З такім настроем працуюць на раённых суботніках многія калектывы, пералічваюць грошы на добраўпарадкаванне.

Старшыня райвыканкама, а таксама настаяцель храма Уваскрэсення Хрыстова ў г. Стоўбцы свяшчэннік Віталій Шаркоў і старшыня касцёльнага камітэта Рымска-каталіцкага прыхода Святога Казіміра Э. І. Янкоўскі гаварылі яшчэ аб адной важнай справе. Патрэбна дапамога на завяршэнне будаўніцтва храмаў, якія будуць служыць не толькі вернікам, але і стануць архітэктурнай, культурнай адметнасцю горада. Новую царкву патрэбна аздобіць, упрыгожыць тэрыторыю. І на будаўніцтва касцёла неабходны вялікія сродкі. Дапамога на святую справу сагравае душы. Той, хто ахвяруе, атрымае ў жыцці значна больш.

На нарадзе таксама выступілі намеснікі старшыні райвыканкама С. Я. Шэсцель, А. М. Цывака, прыватны прадпрымальнік А. С. Шпадарук. Прысутныя з разуменнем аднесліся да праблемы, падтрымалі ініцыятыву па зборы сродкаў на завяршэнне будаўніцтва храмаў і добраўпарадкаванне горада. Вельмі важна, каб гэтая ініцыятыва знайшла водгук у жыхароў горада і раёна. Дапаможам у будаўніцтве храмаў!

Для ўсіх, хто жадае пералічыць сродкі, паведамляем адпаведныя банкаўскія рэквізіты:

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкі прыход Святога Казіміра» (г. Стоўбцы, вул. Ленінская, д. 72), тэл. 8-029-340-59-71 – Vel. Р/р 3015293780317, банк РКЦ № 18, філіял ААТ «Белаграпромбанк» Мінскае абл. упраўленне – г. Мінск, БІК 153001942;

Прыход храма Уваскрэсення Хрыстова ў г. Стоўбцы (г. Стоўбцы, зав. Сацыялістычны, д. 9), тэл. 8-029-308-96-15. Р/р 3015062408914 у філіяле № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Мінск, код 153001601, УНП 601066061.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *