Нездарма яе назвалі каралевай

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

2.08.2016_3gПад кукурузай у ААТ «Вялікі Двор» занята сёлета 526 гектараў. У таварыстве ўмеюць вырошчваць гэтую кармавую культуру, якая аддзячвае неблагой ураджайнасцю зялёнай масы і зерня, і штогод адводзяць пад яе практычна аднолькавую плошчу. Калі меркаваць па рэнтабельнасці жывёлагадоўчай прадукцыі, то кукуруза акупляе затрачаныя на яе вырошчванне выдаткі. Чацвёрты год запар «каралеву палёў» размяшчаюць на прылеглай да комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы тэрыторыі, якая налічвае 200 гектараў. Палова пасеваў кукурузы раскінулася па абодва бакі дарогі, якая вядзе да комплексу. Злева пасеяны на сілас французскі гібрыд Limagrain LG 3215, а справа ўкраінскі – «кола». Сёння вышыня раслін тут ужо дасягае трох метра, у пасевах можа схавацца нават трактар.

– Кукуруза на гэтым месцы парасла нават вышэйшая, чым летась, – расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзій Бязушка (на здымку). – Французскія гібрыды хоць і дорага каштуюць, але яны высокаўраджайныя, таму займаем пад імі 100 гектараў. Задаволены і новым украінскім гібрыдам, які пасеялі ўпершыню: пачаткі хоць і крыху меншыя, але зялёную масу расліны набралі даволі неблагую. Высявалі таксама насенне беларускай і расійскай селекцый. Пасеяў гэтую культуру на ўсёй плошчы вопытны сейбіт Васілій Лучык. 

Генадзій Генадзьевіч падкрэслівае, што засуха практычна не паўплывала на расліны. Ім хапіла вільгаці, якую ў сваім развіцці кукуруза, як засухаўстойлівая культура, да таго ж і расходуе эканомна. Не атрымала яна і тэрмічных апёкаў. Падчас вырошчвання кукурузы строга вытрымлівалі тэхналогію. На кожны гектар ворыва вывезлі па 60 тон арганікі, а менавіта гноевай жыжкі. 

– Ніводная культура не расце так добра на ўгноенай жыжкай глебе, як кукуруза, – адзначае Генадзій Бязушка, – ды і вазіць вадкае ўгнаенне на вялікую адлегласць проста не мае сэнсу. Азотныя ўгнаенні мы ўносілі за два прыёмы – у асноўную запраўку і падчас падкормкі. Шчыра даглядаем пасевы. Кожны сорт апрацоўваем асобнымі прэпаратамі, у залежнасці ад селекцыі і поля, на якім ён пасеяны. Заняты на гэтай аперацыі механізатар Уладзімір Рулёў, якія шчыруе на апырсквальніку.

Варта дадаць, што добрыя кармавыя якасці, а саступае кукуруза па ўтрыманні сырога пратэіну толькі шматгадовым травам, і доўгі перыяд выкарыстання зрабілі кукурузу неад’емным кампанентам «зялёнага канвеера» ў кормавытворчасці.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *