Участковыя выбарчыя камісіі ўтвораны

Нумары

image_pdfimage_print

2.08.2016_3aУ Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт паступілі дакументы аб вылучэнні 366 прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70.

26 ліпеня 2016 года на пасяджэнні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта прынята рашэнне «Аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскім раёне», № 1035.

На пасяджэнні выканкама прысутнічаў міжнародны назіральнік Сідаровіч Іосіф Міхайлавіч і прадстаўнікі ад грамадскіх арганізацый, якія ўнеслі прапановы аб уключэнні ў склад участковых выбарчых камісій сваіх прадстаўнікоў.

У склад 41 участковай выбарчай камісіі ўключана 366 чалавек.

У склад камісій увайшлі прадстаўнікі, якія неаднаразова працавалі ў выбарчых камісіях рознага ўзроўню (акруговых, раённых, участковых). Участковыя выбарчыя камісіі сфарміраваны з улікам патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь: больш 1/3 складу камісій утворана з ліку прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў: 192 чалавекі (52,2% ад агульнай колькасці), з іх: два – прадстаўнікі Стаўбцоўскай раённай арганізацыі «Камуністычная партыя Беларусі»; 23 – прадстаўнікі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»; пяць – прадстаўнікі Стаўбцоўскай раённай арганізацыі ветэранаў; 20 – прадстаўнікі Стаўбцоўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; 31 – ад прафсаюзаў; 75 – ад іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Менш 1/3 у складзе ўчастковых выбарчых камісій складаюць дзяржслужачыя (33 чалавекі, ці 9%).

26 членаў участковых выбарчых камісій ва ўзросце да 30 гадоў.

У складзе ўчастковых выбарчых камісій будзе працаваць 281 жанчына (76,8% ад агульнай колькасці).

Упершыню будуць удзельнічаць у рабоце ўчастковых выбарчых камісій 35 чалавек.

Са складам участковых выбарчых камісій можна пазнаёміцца ў раённай газеце «Прамень» за 30.07.2016, № 57.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *