Першыя падручнікі новага пакалення атрымаюць вучні ў надыходзячым навучальным годзе, паведаміла падчас круглага стала, прысвечанага падрыхтоўцы да навучальнага года і Рэспубліканскага педагагічнага савета, у прэс-цэнтры БелТА намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
Паводле яе слоў, распрацаваны навучальныя праграмы па ўсіх прадметах, мадэль базавага падручніка. Падрыхтаваны першыя падручнікі новага пакалення. Усе распрацаваныя матэрыялы вельмі шырока абмяркоўвалі ў школах з педагогамі. «Мы атрымалі ад настаўнікаў рэальную дапамогу і падтрымку, шмат канкрэтных канструктыўных прапаноў паступала на наш партал», – сказала Раіса Сідарэнка. Базавы падручнік будзе змяшчаць неабходны набор ведаў, якімі павінен валодаць кожны вучань. «Нараўне з традыцыйнымі функцыямі гэты падручнік будзе выконваць навігацыйную функцыю, г. зн. арыентаваць вучняў і педагогаў у навучальных і навучальна-метадычных выданнях, электронных адукацыйных рэсурсах, якія распрацаваны па навучальным прадмеце. Дадаткі да базавага падручніка (друкаваныя і электронныя) дадуць магчымасць задаволіць адукацыйныя запатрабаванні высокаматываваных вучняў», – сказала яна.
Таксама намеснік міністра расказала, што з 1 верасня 2015 года ў 1118 установах адкрыты профільныя класы (37 працэнтаў). Прадметы на павышаным узроўні вывучаюць 29 тысяч дзесяцікласнікаў. «У адпаведнасці з абноўленай канцэпцыяй навучання магчыма фарміраванне профільных класаў па розных мадэлях», – сказала яна.
БелТА