Аб стане зон адпачынку

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

2.08Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, у санэпідслужбы раёна стан зон адпачынку каля вадаёмаў па-ранейшаму знаходзіцца на асаблівым кантролі.

За мінулы перыяд года даследавана 142 пробы вады. Яе якасць з усіх зацверджаных вадаёмаў адпавядае патрабаванням, яны бяспечныя для купання.

Паважаныя адпачывальнікі! Яшчэ раз звяртаемся да вас з просьбай беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя і маёмасці. Не забывайце, што пляжы – месцы масавага адпачынку. Калі знаходзіцеся на адпачынку, карыстайцеся санітарнымі ўстаноўкамі, не кідайце акуркі, шалупінне ад семак, арбузныя скарынкі і іншае смецце на зямлю – для гэтага ўстаноўлены кантэйнеры. Памятайце! Разам з  вамі адпачываюць дзеці, якім мы – дарослыя – павінны паказваць станоўчы прыклад, вучыць іх культуры паводзін не толькі дома, але і калі знаходзімся ў грамадскіх месцах.

Не лішнім будзе нагадаць, што купацца можна толькі ва ўстаноўленых месцах. За купанне ў месцах, забароненых для гэтага, прадугледжана адказнасць па арт. 23.63 КоАП, за парушэнне – штраф у памеры да трох базавых велічынь. Захоўвайце правілы паводзінаў на вадзе. Не пакідайце дзяцей без нагляду. Не купайцеся ў стане алкагольнага ап’янення. Напамінаем, што распіванне алкагольных напіткаў, а таксама з’яўленне ў п’яным выглядзе ў месцах масавага адпачынку забаронена і строга спыняецца супрацоўнікамі РАУС. Няхай адпачынак каля вады прынясе карысць вашаму здароўю, пакіне масу прыемных уражанняў.

Наталля РЫК,урач-гігіеніст



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *