Ёсць першы мільён!

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

Аграрыі Мінскай вобласці – галоўнай жытніцы краіны – за подпісам старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры накіравалі тэлеграму кіраўніку дзяржавы. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца: «Працаўнікі Мінскай вобласці сабралі першы мільён тон хлеба новага ўраджаю».

Па стане на 03.08.2016 на Міншчыне намалот склаў 1 млн. 27 тысяч тон. Убрана 56% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 36,3 цэнтнера з гектара.

Уборка працягваецца. Хлебаробы цэнтральнага рэгіёна ўпэўнены ў яе паспяховым завяршэнні,  і прыкладуць усе свае сілы і веды, каб выйсці на запланаваны рубеж у 2 млн. тон хлеба.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *