Выбары членаў Савета Рэспублікі

Нумары

image_pdfimage_print

2 жніўня адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Буката праінфармавала ўсіх прысутных, што Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з’яўляецца заканадаўчым органам і складаецца з дзвюх палат: Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. У склад Савета Рэспублікі ўваходзіць 64 члены. Восем назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і 56 (па 8 ад кожнай вобласці і г. Мінска) выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў на аснове ўскоснага выбарчага права.

Выбары членаў Савета Рэспублікі новага склікання назначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на 13 верасня 2016 года.

Выбары ў Савет Рэспублікі праводзяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і забяспечваюцца прэзідыумамі раённых Саветаў дэпутатаў і раённымі выканаўчымі камітэтамі, Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па  выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

У адпаведнасці з арт. 100 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам.

Асоба, якая прапануецца кандыдатам у члены Савета Рэспублікі, павінна быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, дасягнуць 30-гадовага ўзросту, пражыць на тэрыторыі вобласці не менш за пяць гадоў, не мець судзімасці.

Прэзідыум і выканкам могуць прапанаваць толькі аднаго кандыдата ў члены Савета Рэспублікі.

Прэзідыум Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў і Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт прапанавалі вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Радамана Мікалая Вячаслававіча, 1955 года нараджэння, старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, беспартыйнага.

М. В. Радаман расказаў актыву раёна аб сваёй працоўнай дзейнасці, падзяліўся напрацоўкамі ў Савеце Рэспублікі пятага склікання.

Кандыдатуру Радамана М. В. падтрымалі дэпутаты і кіраўніцтва раёна.

У адпаведнасці з арт. 100 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт прынялі рашэнне ад 2 жніўня 2016 года № 8/1085 аб вылучэнні кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання РАДАМАНА Мікалая Вячаслававіча.

Стаўбцоўскі, Нясвіжскі і Валожынскі раёны ўтвараюць акругу № 8 па выбранні членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *