Вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты

Нумары

image_pdfimage_print

Кандыдатамі  ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 вылучаны:

АНІСІМ  Алена Мікалаеўна, 1962 г. н., месца жыхарства – г. Мінск, навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»;

ЖУРАЎЛЁВА Алена Васільеўна, 1965 г. н., месца жыхарства – г. Нясвіж, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа;

ЗЕЛЯНКОЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч, 1976 г. н., месца жыхарства – г. Стоўбцы, вядучы юрысконсульт ЗАТ «Энергапро»;

КЕЛЛЕР Мілена Паўлаўна, 1994 г. н., месца жыхарства – г. Мінск, вядучы спецыяліст ПУП «Джэтсаўндс»;

МАСЛОЎСКАЯ Наталля Уладзіміраўна, 1970 г. н., месца жыхарства – г. Нясвіж, дырэктар ДУА «Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»;

ШАЎЧУК Марына Генадзьеўна, 1969 г. н., месца жыхарства – в. Слаўкава Нясвіжскага раёна, выхавацель  ДУА  «Гарадзейская дапаможная школа-інтэрнат».

 

АГІТАВАЦЬ ЗА СВАЮ КАНДЫДАТУРУ ПРЭТЭНДЭНТ НА МЕСЦА Ў ПАРЛАМЕНЦЕ МОЖА З МОМАНТУ РЭГІСТРАЦЫІ

Агітаваць за сваю кандыдатуру прэтэндэнт на месца ў парламенце можа з моманту рэгістрацыі акруговымі выбарчымі камісіямі і да 00 гадз. 00 мін. 11 верасня. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праводзіцца з 2 па 11 жніўня ўключна, а непасрэдна агітацыйны перыяд пачынаецца з моманту рэгістрацыі і прадаўжаецца да дня выбараў. Пры гэтым агітацыя ў дзень выбараў (у выпадку з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі гэта 11 верасня) забаронена.

Ёсць розныя варыянты вядзення перадвыбарнай агітацыі, якія ўключаюць выступленне перад выбаршчыкамі на сходах, мітынгах, у друку, па тэлебачанні, радыё, публікацыю праграмы сваёй будучай дзейнасці. Дазволена ставіць пытанне перад адпаведнымі выбаркамамі аб прадастаўленні памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі.

Кандыдат мае права самастойна вызначаць формы, віды і змест перадвыбарнай агітацыі, захоўваючы пры гэтым патрабаванні заканадаўства аб выбарах, масавых мерапрыемствах і СМІ.

Аднак пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з пазначэннем даты і часу паступлення. Аб’ём праграмы не можа перасягаць дзвюх машынапісных старонак (не больш за 4000 знакаў з прабеламі пры камп’ютарным наборы).

Таксама кандыдат мае права на адно бясплатнае пяцімінутнае выступленне па тэлебачанні, на адно бясплатнае пяцімінутнае выступленне па радыё і на ўдзел у тэледэбатах.

Фінансаванне вырабу друкаваных матэрыялаў, арэнды памяшканняў, абсталявання, аплата работ (паслуг), транспарту, аргтэхнікі, пакрыццё іншых расходаў, непасрэдна звязаных з правядзеннем кандыдатам у дэпутаты мерапрыемстваў агітацыйнага характару, ажыццяўляецца выключна са сродкаў яго выбарчага фонду. Гэта азначае, што прэтэндэнту на месца ў парламенце забараняецца выкарыстоўваць іншыя грашовыя сродкі для правядзення перадвыбарнай агітацыі, акрамя тых, якія паступілі ў выбарчы фонд.

Максімальная сума ўсіх расходаў са сродкаў асабістага фонду не можа перавышаць 1000 базавых велічынь – Br21 тыс. з улікам дэнамінацыі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *